ду па дровы. Падгай Ашм.
БАЖЭЦЬ незак. Багацець. Л'удз'и ў нас бажэйуц'. Данюшава Смарг.
БАЗАРЫЦЬ незак. перан. Моцна размаўляць. П'ерастан' базарыц', бачыш, бац'ка хворы. Гарнастаевічы Бераст.
БАЗОВЫ, БЭЗАЛЬТОВЫ прым. Бэзавы. Треба дастац' базовых н'иток на светар. Свіранкі Астр.
БАЙБУСАВАЦЬ незак. Ленавацца, лайдачыць. Йих Йанак ужо звыкс'а байбусавац', то да работы н'и хоча падавацца. Прывалка Гродз. Ал'е ж в'ек н'и будз'а байбусавац', бо бац'к'и старыйа, прыдз'еца самому на жыц'ц'е зарабл'ац', чалав'екам рабицца. Сонічы Гродз.
БАЙДУН м. Жартаўнік, выдумшчык. Геты дз'ац'ка так'и байдун, йак прыдз'а, тол'к'и слухай йаго. Ярэмічы Кар.
БАЙДУНІЦЬ незак. Гаварыць пустое. Н'и байдун' ты, Вас'ил', гета ж н'и праўда! Шчонава Кар.
БАЙКІ прысл. Добра, ладна. Нашы калхоз'н'ик'и жывуц' байк'и, ус'аго хапайа. Каліноўская Свісл.
БАЙСЕЦЬ незак. Хлусіць. Ваш Каз'ик майстар, йак стан'а байс'ец', то ўс'е аш качайуцца са с'м'еху. В. Князікоўцы Іўеўск.
БАЙСТРУЧКЕ мн. перан. Кураняты, якіх курыца вывела патайна ад гаспадыні. Курыца выв'ала байстручк'е, н'ихто йайе н'и садз'иў, сама ў картопл'и с'адз'ела и выв'ала байстручк'е. Каробчыцы Гродз.
БАЙСЯНІЦЬ незак. Нагаворваць, пляткарыць. Байс'ан'иш н'има в'едама што, к'ин' ты байс'ан'иц' пра йайе. Сонічы Гродз.
БАЙЧЭЙ прысл. Спрытней. С'астра ў маладос'ц'и байчэй за ўс'их хадз'ила, хоц' малодшайа за м'ин'е, ал'е байчэй. Навасады Вор.
БАКАВІЦА ж., БАКАВІЦЫ мн. Бакавыя часткі кроснаў. Бакав'ицы ў кроснах йашче добрыйа. Загор'е Кар.
БАКАВІЧКІ мн. Маленькія агуркі. Пайшла выбрала бакав'ичкоў у агародз'е, треба будз'а ў дз'ежы пасал'иц'. Валеўнікі
85 👁