Старонка 50
◀ / 674 ▶
трактарысты. Гожа Гродз. БАГЛАЙ м. Павольны чалавек. Што геты баглай зроб'иш', навошта йаго прас'иш'? Прывалка Гродз. БАГНО н. Балота. Река тут п'акла, а потым стаў бы и багно зраб'иласа, кароў н'ел'га п'ерагнаш'. Каробчыцы Гродз. БАГНЯР м. Жыхар балоцістага месца. Стефы мужык багн'ар, с пушчы да нас п'ерайехаў, гетыйа багн'ары ш чужым'и н'и дружац'. Крапіўніца Свісл. БАДАК м. Лопух. У нас бадак пад нашым плотам н'и л'ес' туды, бадакоў наб'ареш, на штаны нал'езуц', бадаковыйа голк'и натто моцно трымайуцца, а н'ахай йих. Заляшаны Ваўк. БАДАН м. Бусел. Ус'е баданы махнул'и на гумна гн'озды стройиц'. Самаравічы Зэльв. БАДАННЕ н. Допыт. М'ан'е вызывал'и ў суд на бадан'н'е, Йуз'ика судз'ил'и. Ходзішкі Смарг. БАДАЧ м. Прадстаўнік рэлігійнай секты. У нас у Дз'аках бадаче был'и, адно йих п'ап'ер н'има. Дзякі Ваўк. БАДЗУЛЬКА ж. Пустазелле, калючка. Бадз'ул'к'и на пол'и шмат, ус'е рук'и пакалола выб'ирайучы. Баравікі Іўеўск. БАДЗЮШКА ж. Болька. Цэлу ноч дз'ица плакала, па ўс'ом ц'ел'и бадз'ушк'и пашл'и. Вораны Бераст. БАДЗЯЛЫ прым. Бывалы. Стары Аўх'им чалав'ек бадз'алы, ус'о в'едайа, такому бадз'аламу добра жыц', многа чаго бачыў. Бяляўцы Лід. БАДЗЯН м. Карэц, посуд з кары. Зраб'иў малой бадз'ан, н'ахай идз'е з вам'и ў йагады. Кульшычы Маст. БАДЫЛІСТЫ прым. Высокі. Каровы ц'ап'ер увос'ан' ходз'ац' па бадыл'истым иржышчы, то дз'ец'и чысто ног'и пакалол'и, ходз'ачы за каровай. Сімакава Кар. БАЙОЎКА ж. Байкавы кафтан. Байоўка майа ц'оплайа, нашу штодз'ен'. Урцішкі Іўеўск. Цёплая хустка. Накладз'и ц'апл'ейшуйу байоўку, а то прастын'аш. Абелькавічы Дзятл. БАЙОВІК м. Байкавы кафтан. Зараз накладу байов'ик и пай-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 674 ▶