БАЛОЦІНА ж. Балотнае сена. Н'ешта каровы н'е натта балоц'ину йес'ц'и хочуц' геты гот. Дубашоўка Смарг.
БАЛТУХА ж. Яечня. С'п'ачы, баба, на с'н'адан'а бл'инцэ з балтухай. Малое Сяло Шчуч.
БАЛТУШНІК м. Чалавек, які выраблве аўчыны. Наш балтушн'ик Дз'аркач добра выраб'л'айа аўчыны. Даўгялы Вор.
БАЛХАТЫ прым. Брухаты. Наша карова натто балхата. Сонічы Гродз.
БАЛЬЦУК м. Падбярозавік. Бал'ц'укоў наз'б'ирала ў л'ес'е, у майим кошыку ўс'о бал'ц'ук'е. Пагародна Вор.
БАЛЭЦІ мн. Балоты. Над балец'ам'и ўжо стаў туман. Аньмінава Навагр.
БАЛЭШАК м. Дзіця некалькіх дзён ад роду. Ал'е ж и прыгожы Ман'ин балешак! Лаўрынавічы Свісл.
БАЛЯЧНІК м. Болька, прышч. На нос'е ў м'ан'е с'еў н'ейк'и бал'ачн'ик. Прывалка Гродз.
БАЛЯЯ ж. Драўляныя начоўкі. У адной бал'айа мыйам адз'ежу, а ў другой малойа дз'иш'а купайам. Каты Смарг.
БАЛЯЯК прысл. Абы-як. Тыйа бал'айак зраб'ил'и работу и гул'ац' паб'егл'и. Працімa Шчуч.
БАМБЕРЫЦЬ незак. Шчодра ліша /пра дождж/. Целу ноч дождж бамб'ерыў йаг з в'адра. Зарачаны Свісл.
БАМБЁЛЫ прым. неадабр. Здаровы, поўны. Наш брыгадз'ир бамб'олы, и жонка йаго бамб'олайа, йак капа. Куляшы Шчуч.
БАМБІС м. Іран. Здаравяк. Зноў вы паз'б'ирал'ис'а тут, бамб'исы, н'има вам чаго раб'иц'. Поўбераг Навагр.
БАМБОШЫ мн. Валёнкі. Учора на базары куп'ила м'акк'ийа бамбошы. Пятрэвічы Навагр.
БАМБЭЛАК м. Футбольны мяч, барабан. Куп'іў свайму хлопцу бамбелак у Л'идз'е. Пераганцы Вор. Адз'ин у трубу дуйа, друг'и у бамбелак бйе. Лелюкі Іўеўск.
БАМБЕЛЬ, БОМБАЛЬ м. Пухір. Руку апарыў, то на бамбл'и ...'ила ўс'у. Казімірчука Гродз. Бембал' на наз'е нап'ор.
87 👁