шоўшыя ва ўжыванне пасля ўз'яднання заходніх абласцей Беларусі ў адзінай братняй сям'і і пасля Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя словы звязаны з назвамі перадавой тэхнікі, з новымі грамадска-палітычнымі адносінамі, з сацыялістычнай вытворчасцю і культурай.
У слоўніку падаецца пэўная колькасць слоў-паланізмаў. Гэта тлумачыцца непасрэднай блізкасцю вобласці да Польскай Народнай Рэспублікі, кантактам з прадстаўнікамі польскіх гаворак. Гэтыя словы не з'яўляюцца агульнанароднымі і разглядаюцца як дыялектызмы, таму што набылі фанетычныя або марфалагічныя рысы мясцовай гаворкі.
Прыведзены ў даным слоўніку матэрыял не вычэрпвае лексіку Гродзеншчыны, але дае ілюстрацыю пэўнай часткі лексікі гаворак.
Прыводзяцца наступныя граматычныя паметы. Для назоўнікаў указваецца род. Для дзеясловаў указваецца трыванне. Дзеепрыметнікам і дзеепрыслоўям прысвячаюцца самастойныя слоўнікавыя артыкулы. Указваецца назва ўсіх астатніх часцін мовы.
З сэнсавай характарыстыкай слова звязаны паметы, якія азначаюць слова або асобныя яго значэнні ў слоўнікавых артыкулах. Паметай "устарэлае" указваецца на архаічны стан слова ў сучаснай лексічнай сістэме гаворак. Некаторыя паметы ўказваюць на наяўнасць у слове ўстойлівай эмацыянальнай афарбоўкі. Так, словы, ужытыя з ласкальнай афарбоўкай, маюць памету ласк. Словы, ужытыя з іранічным адценнем, маюць памету іран. Словы, ужытыя ў пераносным сэнсе, адзначаюцца паметай перан.
Словы-амонімы змяшчаюцца ў асобных артыкулах. Калі адно паняцце або прадмет мае некалькі назваў, гэтыя назвы змяшчаюцца ў адным артыкуле.
Гродзенскія гаворкі ўваходзяць у склад паўднёва-заходняга дыялекта беларускай мовы. Для іх характэрны наступныя рысы.
Недысімілятыўнае аканне ў першым пераднаціскным складзе пасля цвёрдых зычных: нага, пашла, вада.
Захаванне галоснага ы ў першым пераднаціскным складзе: рыбак, была, дыван, плыла.
Недысімілятыўнае яканне ў першым пераднаціскным складзе пасля мяккага зычнага: в'ала, л'агла, дз'ажа, с'астра.
Адрозніванне галосных о і а ў канцавым адкрытым складзе пасля цвёрдых зычных /няпоўнае аканне/: сало, л'ето, б'ароза,
122 👁