с'ила. У гаворках паўночных раёнаў Гродзенскай вобласці у гэтай пазіцыі адсутнічае адрозніванне галосных о i а: сала, с'ила.
Двухскладовы канчатак творнага склону адзіночнага ліку назоўнікау жаночага роду на -а з галосным о пасля цвёрднх зычных: сц'анойу, галавойу, травойу; з галосным о на поўначы і галосным е на поўдні пасля мяккіх і зацвярдзелых зычных: з'амл'ойу, м'ажойу, шашойу; замл'ейу, м'ажейу.
На месцы о ў другім складзе перад націскам пасля цвёрдых зычных і ў суседствв з губнымі зычнымі галосны а: галава, памагу.
На месцы е ў другім складзе перад націскам у прыстаўцы перад асноўным застаецца галосны е: перанесці, перайду.
На месцы е ў трэцім складзе перад націскам вымаўляецца а: в'арац'ано, з'ал'анаваты, зрэдку сустракаецца е: вел'икаваты.
У першым складзе перад націскам у пазіцыі каля губных захоўваецца галосны ы: мычыц', грымзул', бывай.
У паслянаціскным закрытым складзе ў аснове слова на месцы е галосны а: хлоп'ац, бус'ал, греб'ан', дал'ай.
На месцы е ў паслянаціскным неканцавым адарытым складзе галосны а: в'ес'ала, воз'аро, сол'ана, але сустракаепца і 'е: с'ол'ета.
На месцы е у канцавым адкрытым складзе ў форме назоўна-вінавальнага склону адзіночнага ліку ніякага роду з мяккай acновай ужываецца галосны о: з'ел'о, нас'ен'о, пол'о; у паўночна-ўсходняй частцы гаворак — галосны a: з'ел'л'а, пол'а.
Ba ўсіх гаворках вобласці ўжываецца цвёрдае p: курыц', крук.
Неадрозніванне глухіх - звонкіх зычных у канцы і ў сярэдзіне слова, калі звонкія стаяць перад глухімі: голуп, зуп, клатка, лоп.
Наяўнасць мяккіх губных у пазіцыі перад а, и, е: п'ац', м'аса, м'ата, пиц', биц', м'ес'ац'.
Наяўнасць мяккіх з', c', дз', ц' перад e, и: с'ем'а, з'ел'о, дз'ец'и, ц'ихо, але сэрца.
Спалучэнне дн у гаворках паўднёвага захаду вобласці вымаўляецца як -нн: холанна, анно.
На месцы старого спалучэння "зычны перад ьи" у гаворках
46 👁