АХЛЯЦЬ зак. Аслабець. Пад вос'ан' зус'им ахл'аў наш стары. Буйкі Дзятл.
АХМЫЗНУЦЬ зак. Узяць без дазволу. Во, ахмызнул'и дз'еп'и ўчора варен'а, а с'он'а н'има ш чым чайу йим нап'ишча. Бершты Шчуч.
АХОЖКА ж. Работа каля хаты. У м'ин'е йашче ўс'а ахошка, а ты тут прычап'иўс'а, кап исп'и с табой, н'икуды йа н'и пайду. Стукалы Маст.
АХРОПАК м. Скарынка. Наш Стас' адно ахропк'и л'уб'иц', йак прын'асу хл'еб, ус'е ахропк'и пазразайа. Гудзінішкі Смарг.
АХРЭПАМ прысл. Нахрапам. Йайе хлоп'ац да дз'евак ахрепам л'ез'а, каб з' йим гул'ал'и. Лагады Шчуч.
АЦІХЛЫ прым. Бязгучны. Разышл'ис'а ўс'е пад ран'ицу, у ац'ихлым клуб'е вокны застал'ис'а аткрытым'и. Нагорнікі Дзятл.
АЦОЎКНУЦЬ зак. Скіснуць. Малако зус'им ацоўкло, н'и давай дз'иц'ац'и, а то захварейа. Спенявічы Слон.
АЦЮПКАЦЦА зак. Правазіцца. Пакул' ты ац'упкаўс'а, дык и дванастайа гадз'ина стала. Жодзішкі Смарг.
АЦЯГАВІЧ м., АЦЯГНІНЫ мн. Кажух, абшыты сукном. Пав'ес' свой ац'агав'ич у шафу. Парачаны Лід. Мы пашыл'и нашаму Кос'ц'ику новы ац'агав'ич. Белагруда Лід. Пашыл'и сыну новыйа ац'агн'ины. Бершты Шчуч.
АЦЯЛЯГВАЦЦА незак. Іран. Ухіляцца ад работы. Целы дз'ен' ац'ал'агвайацца, йак бы йаму н'ийакай работы н'амашака. Рымцелі Смарг.
АЦЯМНЕЦЬ зак. Змеркнуцца. Зус'им ац'амн'ела, пайду ўжо дахаты аходжвацца. Загор'е Кар.
АЧМУРЭЛЫ прым. Недарэчны. Йак станул' п'ец' свайе ачмурелыйа п'ес'н'и, аж галава забал'иц'. Лелюкі Іўеўск.
АЧНЫ мн. Жалезныя вочапы ў палазах. Галобл'и ў сан'ах роб'ац' на круках, а ачны ў полаз заган'айуц'. Каспянева Шчуч.
91 👁