АЎСЯНІЦА ж. Мянёлка аўса. Во йакайа п'ышнайа аўс'ан'іца, добры ўраджай аўсу будз'а. Налібакі Навагр. АФІРАНГА ж. Фіранка. Новыйа аф'иранг'и йашче н'иизаробл'аныйа, а старыйа памыл'и, то вокны застал'ис'а голыйа. Клешнякі Шчуч. АФІЦЭРКІ мн. Жаночыя боты з бліскучымі халявамі. Дачка ў аф'ицэрках пашла гул'ан'. Бачаншы Вор. АФТ м. Карункі з гафту. Куп'ила дачце кашул'у з афтам. Ходараўцы Лід. АФЭНДАНЫ прым. груб. Брудны. У Ал'ены мужык заўс'оды афенданы ходз'иц', йаг бы йой н'има часу дагл'едз'ец' йаго. Стасючышы Свісл. АФЭРМА м. і ж. Пудзіла. Гета баба чыстайа аферма, адно пужайа дз'ац'ей. Хрустава Свісл. АХАДЗІША зак. Ухадзіша, управіша. Пакул' ахадз'илас'а, то й сонца на паўдн'е. Мніхі Вор. АХАЛОЛЫ прым. Астылы, халодны. Майа ш ты дз'евачка, йак'ийа ахалолыйа ў ц'аб'е рук'и, пагрей кал'а п'ечы. Кыклічы Свісл. АХАЛОНУЦЬ зак. Прастыць, змерзнуць. С'он'н'а можна ахалонуц', накладз'и паўшубак. Каробчышы Грод. АХАТ м. Рэха. Крыкн'и, каб ахат пайшоў па л'ес'е. Праніма Шчуч. АХВАТ м. Ветраная воспа. Тым л'етам майа дз'еўчына хварела на ахват. Падгаі Ашм. АХВАЦІЦЬ зак. Навярэдзіць. Ахваш'ила рук'и л'он рвучы, н'и за што ўз'ац'а н'и магу, хош' ты плач. Каты Смарг. АХВЭНДАЦЬ зак. Забрудзіць. Пагл'ан', йак ты мне ахвендаў нову аф'ирангу. Клешнякі Шчуч. АХЛЫЦЬ зак. Занядужаць. Наш дз'ед ахлый, и на сон йаго папаг'айа. Шылавічы Слон. АХЛ'УПАША зак. Абл'уша. Што гета за дз'иц'а, в'ечна дз'е-н'ибудз' ахл'упайецца! Сянежыцы Навагр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁