АЧОПІСТЫ прым. Тоўсты. Йон сам ачоп'исты, ал'е ж и баба йаго ачоп'истайа, л'едва вал'ухайацца. Панара Смарг.
АЧУРЭЦЬ зак. іран. Здурэць. Ты ачуреў ц'и што, што ты гаворыш? Трокенікі Астр.
АЧУЧУРЫЦЦА зак. іран. Задумацца. Н'ешта ты ачучурылас'а, х'иба што н'и так у п'аб'е? Пагараны Гродз.
АЧЭКВАЦЦА незак. Чакаць. Давай будз'ам ачэквацца, можа хто прыдз'а. Явар Дзятл.
АШАВУРАК м. Акраец. Адрезаў ашавурак хл'еба и паб'ех к дз'ец'ам. Каты Смарг.
АШАЛАПУЦЕЦЬ зак. іран. Страціць раўнавагу, разгубіцца. Ус'е крычац' "пажар!", а йа ашалапуц'ала и с хаты н'а выйду. Раготка Дзятл.
АШАНУЦЬ, АШАПУЛІЦЬ зак. Выцяць. Йак ашану п'аб'е гетам ручн'иком, то пазнайаш, йак п'в'ел'иша з бац'кам. Дзешкаўцы-Труд Свісл. Уц'акай, а то бац'ка йак прыдз'а, ашапул'иц' п'аб'е добра. Ярынычы Навагр.
АШАПЫРАК м. іран. Дзіця. Кал'и пас'п'ейа мак у гародз'е, то ад гетых ашапыркаў н'и адагнацца. Кандакі Зэльв.
АШАРАШЫЦЬ зак. Павырываць. Цэтпы ашарашыл'и на гародз'е ус'е гратк'и з морквай. Падвялікае Дзятл.
АШАТАЦЦА зак. Управіцца з работай. Кал'и м'ан'е доўга н'и будз'а, то ты ашатайс'а сама. Трокенікі Астр.
АШЛАП м. Супэльнае бервяно, якое кладзецца над вокнамі. Ус'п'агнул'и ўтрох ашлап, с'ц'ана роўнайа будз'а. Касцянева Шчуч.
АШЛАПАВАТЫ прым. Нізкі, пакаты. У сус'еда ашлапаватайа страха, таб'е треба став'иц' бол'ш стромуйу. Лапаты Іўеўск.
АШЛЭХНУЦЬ зак. Стаміцца. На бураках йа зус'им ашлехла, л'едз' дахаты дабрыла. Вярэйкі Ваўк.
АШМЭРГАНЫ дзеепрым. Абарваны. Ходз'иц' мой чалав'ек ашмерганы, н'и хоча ў с'в'аточна апранацца. Корнадзь Свісл.
АШПОНДАЦЬ зак. Знайсці, адшукаць. Во йа ашпондала м'ас'-
90 👁