Старонка 329
◀ / 674 ▶
ПАКРАПІЦЦА зак. Перакусіць, паесці. Каб'етк'и, давайц'а пакреп'имс'а п'ерад дарогай. Буйкі Астр. ПАКРОПКА ж. Абрад пырскання "святой" вадой каровы перад пашай. Бабул'а кажа зраб'иц' пакропку каров'а, ал'е ўжо н'има кал'и, пастух ужо идз'е. Герупава Свісл. ПАКРЫВАЦЬ незак. Дарыць падарункі. Ужо дз'иц'а пакрывайуц', н'ас'иц'е, хто што майа. Аніта Іўеўск. ПАКРЫЁМА прысл. Ціха, непрыкметна. Майа дз'еўчына заб'арэша пакрыйёма на гару и там чытайа, там йой н'ихто н'и м'ашайа, гетак л'уб'иц' чытац'. Марыянаўцы Ваўк. ПАКРЭЙЗАЦЬ зак. неадабр. Пафарбаваць абы-як. Так'ийа йаны майстры, пакрэйзал'и трох'и с'ц'эны и пайшл'и, треба раб'иц' йак с'л'ед, а н'и на с'м'ех. Шылавічы Слон. ПАКУДАВА, ПАКУЛЯКА прысл. Пакуль. Пакудава хмары н'и пройдуц', раск'идац' копы н'а будз'ам, каб дошч пас'л'а н'и намачыў. Рагозніца Маст. Пакул'ака мн'е н'ичога н'а треба. Асташын Кар. ПАКУМЯЛІЦЬ зак. Памяць, пакамячыць. Байус'а тут с'ес'ц'и, каб йак сук'енк'и н'и пакум'ал'иц', целы ж дз'ен' на л'удз'ах треба быц'. Дубароўшчына Дзятл. ПАКУНДОСІЦЬ зак. неадабр. Пабіць. Брон'ис' трох'и пакундос'иў котку, то ц'ап'ер н'и на дух н'и падыйдз'а ў хату. Кайшоўка Кар. ПАКУХТОРЫЦЬ зак. Зварыць. Мама пакухторыла грыбы, бо кал'и йих н'и пакухторыц', сапсуйуцца, тады вык'идац' треба. Сялец Лід. ПАЛАДАВАНЫ дзеепрым. Адрамантаваны. Куды и ты б'ареш гетыйа ворк'и, йаны йашче н'и паладаваныйа. Міхайлы Свісл. ПАЛАДАВАЦЬ зак. Адрамантаваць. Паладуй свайе боты, а то зус'им парвуцца. Дудзічы Свісл. ПАЛАДНЯЦЬ незак. Рамантаваць. Сус'едз'и паладн'айуц' хату, хутка й мы будз'ам паладн'ац' свайу. Вераскова Навагр. ПАЛАЗАВАТЫ прым. Гнуты, падобны да палазоў. Пайду ў л'ес с'с'ачы палазаватуйу л'ипку н'и б'арозу. Ярэмічы Кар. ПАЛАЗУЧЫ прым. неадабр. Злаадзейны. У нас бну у сус'еда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 674 ▶