Старонка 330
◀ / 674 ▶
так'и палазучы хлоп'ац, што да ўс'аго дал'ез'а. Шылавічы Слон. ПАЛАНАЧКІ мн., ПАЛАНКА ж. Апалушкі. Ваз'м'й, дз'етк'и, паланачк'и, нал'и вады и памый свайе насатк'и. Каты Смарг. Н'ахай крупы ў паланцы пал'ажац'. Яцыны Астр. ПАЛАСУНКІ мн. Салодкія пачастункі. Ты н'и карм'и йих паласункам'и, а давай картопл'и ды сала пабол'ш, то будуц' бол'ш трывушчыйа твайе дз'ец'и. Міцкавічы Смарг. ПАЛАТАШЫЦЬ зак. неадабр. Павырываць, змясіць з зямлёй. Н'ехта н'и закрыў вароты, то с'в'ін'н'и гурк'и палаташыл'и ў нас. Сімакава Кар. ПАЛАХНІЦЬ зак. Іран. Абгаварыць. Катора баба ў хаџ'е раб'иц' н'а хоча, то йдз'е палахн'иц' то да адней хаты, то да другой, палахн'иц' л'уб'иц', а раб'иц' л'ануйацца. Каробчыцы Гродз. ПАЛАЦЕНКА н. Паласатая тканіна. Наткала харошаго палац'енка, буду шыц' дз'аруг'и. Акачы Слон. ПАЛАЦЕР м. Палавік. Зус'им затаптал'ис'а нашы палац'оры, треба йих памыц', пан'ас'ем на речку и добра памыйам. Падвялікае Дзятл. ПАЛЁВЫ, ПАЛЯВЫ субст. прым. Той, хто даглядае пасевы. Мой бац'ка роб'иц' пал'овым у калхоз'е. Нясуцічы Навагр. Вун' наш пал'авы, йаг бус'ал, па пол'у ходз'иц', с'ц'ераже, кап скац'ина н'и пакапыц'ила жыта. Морына Іўеўск. ПАЛЕПАЦЬ зак. Іран. Паехаць па гразі. Вун' машына пал'епала пад анбар, паб'ажы папытай шоф'ара, ц'и скора будз'а назат. Нязнанава Навагр. ПАЛЕТКУ прысл. Летам. Пал'етку йих Йиван прыйажджаў, ажан'иўс'а з нашайу дз'еўчынайу и пайехаў назат. Пескі Маст. ПАЛЁЎКА ж. Палявая дарога. Йидз'ец'а па пал'оўцы, пас'л'а з'в'ерн'ац'а ў л'ес на дорогу. Сегда Кар. ПАЛІВА ж. Патэльня. Адамаўна, дайц'а мн'е свайу пал'иву к'илбасы пасмажыц'. Руда Яварская Дзятл. ПАЛІВОН м. Торт, які запякаецца на агні. Мама с'п'акла пал'ивон, чакайам гас'ц'ей з горада. Навасёлкі Шчуч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 674 ▶