ПАКАНТАВАЦЦА зак. Пагадзіцца, пасябраваць. Муж нашай прадаўшчыцы пакантаваўса с шоф'ерам, той падвоз'иц' йаго кожны в'ечар дахаты. Каробчыцы Гродз.
ПАКАПАННЕ н. Уборка бульбы. Треба ж мн'е йс'ц'и на пакапан'н'е, уж'е ўс'е пайшл'и. Буйкі Астр.
ПАКАПЫЦІЦЬ зак. Пайсці /пра жывёлу/. Нашы кароўк'и ўжо пакапыц'ил'и ў пол'а, хай ходз'ац', травы йим увол'у ц'ап'ер. Сімакава Кар.
ПАКАРАКА м. і ж. неадабр. Неслух. Наш м'еншы хлоп'ац так'и пакарака, н'икога н'а слухайа. Бубны Гродз.
ПАКАРОБКАНЫ дзеепрым. Пакарабачаны. Н'и добра таб'е пашыл'и кас'ц'ум, н'ек'и пакаропканы кал'а шыйи и ў пл'ачах. Шылавічы Слон.
ПАКАСЦІЦЬ незак. зневаж. Шкодзіць. Геты Йузаф можа пакас'ц'иц' л'убому чалав'еку. Падбалоцце Зэльв.
ПАКАТАЦЬ зак. Пакачаць. Пакатай кашул'у, бо пакам'ечанайа. Бярозаўка Лід.
ПАКАШАРЫЦЬ зак. Памыць. Зaз'м'и пакашары ман'инарку Тол'ику ў школу. Лаздуны Іўеўск. Пакашары свайе ног'и, каб был'и чыстыйа. Гнесічы Навагр.
ПАКВОЛІЦЦА зак. Пахварэць. Малы наш н'а можа йс'ц'и ў школу, пакволіцца дз'ен', мо паправ'ицца. Асташын Навагр.
ПАКІРЗАЦЬ зак. Іран. Пакульгаць. Ус'е пайехал'и ў Л'иду, нават стары Мац'ук пак'ирзаў на к'ирмаш. Кідзішкі Лід.
ПАКОПІШЧА н. 1. Бульбянішча. Треба з'н'ес'ц'и бул'боўн'ик с пакоп'ишча, паклас'ц'и пат стреху, каб дождж н'и намачыў. Прывалка Гродз. 2. Бульбоўнік. Пакоп'ишча треба пазнос'иц' пат стреху, хай сохн'а. Сонічы Гродз.
ПАКЛЁВАНЫ прым. перан. Вяснушчаты ці ў воспавых плямках. Майа дз'евачка ўв'есну ходз'иц' пакл'ованайа. Рудня Свісл.
ПАКОЎЗАЦЬ зак. Іран. Памыць наспех. Кал'и будз'а час, то йа крыху пакоўзайу свайо плац'а. Янавічы Навагр.
ПАКОШКАЦЬ зак. неадабр. Падрапаць. Вун' куры ўс'е грады пакошкаўн', б'ажы праган'и йих. Матылі Шчуч.
97 👁