знац', в'ел'м'и ш ты паздабн'еў. Загор'е Кар.
ПАЗІМА ж., ПА ЗІМЕ прысл. Прадвесне. С'ена каров'е ў нас хап'ила йакраз да паз'имы, йак пагнал'и на пашу. Герцава Свісл. Па з'им'е п'ал'аты пагон'ац' у пол'а. Бярозаўка Лід.
ПАЗНЮТКА прысл. Вельмі позна. Тата дахаты прыйехаў паз'н'итка. Крапіўніца Свісл.
ПАЗОР м. Час перад світаннем. Пазор ужо настаў, зарас св'итанак будз'е. Прывалка Гродз.
ПАЗУЛЬКІ мн. Памыі. З'л'и пазул'к'и ў гетайо в'адро и вын'ас'и ў роў. Саленікі Кар.
ПАЗУХАВАЦЬ зак. неадабр. Пасваволіць. Пойдз'ам у школу, там н'и пазухуйаш, настаўн'ик п'аб'е выц'в'ичыц'. Сімакава Кар.
ПАЗЫРАЦЬ зак. Паглядзець. Пазырай, хто там идз'е. Дунна Маст.
ПАЗЫРЫЦЬ зак. Пагнаць. Вы йих пазырц'е ад грат, каб н'и марнавал'и гурк'и. Васілевічы Гродз.
ПАЗЮКАЦЬ зак. Пагаварыць. Прыдз'и да нас, паз'укайам трох'и. Малькавічы Маст.
ПАЗЯХОТА ж. Пазяханне. Ужо мл'авайа паз'ахота ц'аб'е б'ар'е, то йдз'и ўжо спац', н'и паз'ахай так. Роскаш Кар.
ПАКАЗОВЫ прым. Добры, рэкордны. Ой, йак'и у вас паказовы парс'ук, добрага заводу. Пяскі Бераст.
ПАКАЛАЦІЦЬ зак. Папаласкаць. Трэба йашче пакалац'иц' свайу блузу. Гродзі Астр.
ПАКАЛДЫБАЦЬ, ПАКАЛЫВАЦЦА зак. іран. Пайсці паціху. Стам'йус'а наш тата, л'едзва пакалдыбаў дахаты. Жорнаўка Ваўк. Твой бац'ка ўжо пакалываўс'а ў свайу стал'машн'у. Ханявічы Свісл.
ПАКАЛЯЦЬ зак. Падагрэць. Пакал'ала трох'и ў пател'н'и кашу, ц'ап'ер йешча. Поразава Свісл.
ПАКАМ, ПАКАМАКА прысл. Пакуль. Пакам ты прыдз'аш, то йа ўс'о ў хац'е зрабл'у. Навасады Вор. Пакамака ты зойдз'аш ды прыдз'аш назат, ту гадз'ин п'ац' пройдз'а. Зенявічы Вор. ПАКАМІСЬ Пакам'ис' ты пришоў, дык йа и патхадз'ила'а. Забалацце Кар.
92 👁