АЗЯРЭДА ж. Азярод. Мой М'икола зраб'иў новуйу аз'ареду сушыц' снапе. Філіпаўцы Шчуч. АЗЯЦЬ зак. Узяць. Н'емцы аз'ал'и майго старого раб'иц' у Г'арман'ийу, в'арнуўс'а прас чатеры гады зус'им слабы. Міхалішкі Астр. Аз'м'и кош, схадз'и па грыбы. Сінькі Смарг. АКАВЫ займ. Які. Акавы прыгожы йих хлоп'ац. Спенявічы Слон. АКАЛАВАЧАЦЬ незак. Дранцвець. Йа ўжо старайа, йак вару в'ачеру, майе ног'и акалавачайуц'. Варонча Кар. АКАЛЕНДАЦЬ зак. Дагледзець. Слабайа ўжо наша мац'и, нават сама с'аб'е н'и можа акал'ендац'. Кухары Маст. АКАП м. Капеж. Чаго ты стайиш на даждже, идз'и пад акап, каб н'и змок. Гольні Бераст. АКАПУСЦІЦЦА зак. перан. Памерці. Учора наша сус'етка акапус'ц'илас'а, доўго хварела. Юбілейны Свісл. АКАРЧЭЦЬ зак. Акачанець. На вул'ицы так'и мароз, што акарчец' можна. Градаўшчызна Астр. АКАСІЦЦА зак. Накасіць. Йа ўжо акас'иўс'а, ц'ап'ер, сынок, магу памахчы таб'е. Буйкі Астр. АКАШАРЫЦЬ зак. Вымыць, вычысціць. Ужо йа ўс'у пасуду акашарыла пас'л'а в'ас'ел'а. Шылавічы Слон. АКВЯЛІЦЬ зак. Набіць. Йа сам бы гетых сабак акв'ал'иў, каб у м'ан'е быў у руках йак'и кол п'и ланцух. Руда Яварская Дзятл. АКЗЭФІЯ ж. Памінкі. У нас заўтра будз'а акзеф'ийа па мам'е. Грэбыні Гродз. АКЕЖАЦЬ зак. Паправіцца. Ус'е думал'и, што наш стары памре, аж ак'ежаў патроху. Ясенавіца Ваўк. АКЕНКА н. Акенца. Майстар высока н'ейак зраб'иў ак'енка. Падзітва Вор. АКІДАНКІ, АКІДАНЦЫ мн. Градкі. Ак'иданк'и раб'иц' цело горо, с'аредз'ина бал'иц'. Корнадзь Свісл. Ужо пара раб'иц' ак'иданцы, патсохло трох'и. Сончары Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁