Старонка 31
◀ / 674 ▶
АЗДУБЛЕЦЬ зак. Змерзнуць. Аздубл'ела йа чысто стойачы на дваре. Гіршчына Смарг. АЗЁМАК м. Плошча зямлі ў 4-5 га. Пат проса зан'ал'и н'ев'ал'ик'и аз'омак. Васілевічы Гродз. АЗЁМКАВАТЫ прым. 1. Каржакаваты. Гета пайшоў наш трактарыст, аз'омкаваты, шырок'и у пл'ачах. Ярэмічы Кар. 2. Старэючы. Майа с'ила аз'омкаватайа, трымайус'а, пакул' н'е сышла йана. Лукі Кар. АЗЗЯЦЬ зак. Асляпіць ад ззяння. Йак выпаў с'н'ег, аж аз'з'ала вочы ат с'в'атла. Загор'е Кар. АЗІЯТНЫ прым. Злы. Так'и геты Антос' аз'ийатны, дренно йаму будз'а ў чужых л'удз'ах, н'ихто н'и с'ц'ерп'иш' йаго штук. Кухары Маст. АЗЫРА ж. Непагадзь. Такайа азыра на дваре, азыра с'он'н'а, хай бох крыйа. Парачаны Лід. Куды ц'аб'е н'ас'е такойу азырайу? Кадзішкі Лід. АЗЫРЛІВЫ, АЗЫРНЫ, АЗЫРЫСТЫ прым. Халодны. Дз'ен' быў азырл'ивы, ц'ашка было картофл'у выб'ірац'. Парачаны Лід. Накладз'и куфайку, натта азырны дз'ен'. Касілаўцы Лід. Палав'ина сакав'ика, а стайиц' азырыстайа надворйе. Падбалоцце Зэльв. АЗЫРНА прысл. Золка, холадна. Натта азырна ў пол'и, йак кароўк'и ходз'ац'? Красноўцы Лід. АЗЯБА ж. Дрыжака. Йак аз'аба воз'м'а, л'екац'ец' пачынайаш, на буракох п'ерал'екац'ела ўс'а. Каробчыцы Гродз. АЗЯБЕЛЫ прым. Застылы, халодны. У ц'аб'е натто аз'аб'елыйа рук'и, пагрей кал'а п'ечы. Мішкавічы Смарг. АЗЯРНІК м. Кулік. С'он'н'а чула, аз'арн'ик крычаў на балоц'а. Біскупцы Лід. АЗЯРНЫ прым. Азёрны. Вас'ил', л'ан', йакога йа аз'арнога шчупака злапаў у воз'ары, йон с'ин'и, с'ин'ай афарбоўк'и. Морына Іўеўск. АЗЯРНЯЦІЦЬ зак. Засеяць зернем. Н'ама чым аз'арн'ац'иш' л'ешку, мо картопл'и пасадз'иш'? Поразава Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 674 ▶