Старонка 30
◀ / 674 ▶
ка Смарг. АДШУКОЎВАЦЬ незак. Знаходзіць. Пат курыцай гус'ан'аты выв'ал'ис'а, то ўчора пакул'атшукоўвал'и гус'ан'ат, курыца н'е атходз'ила ад б'ерага. Шылавічы Слон. АДШЧЫКНУЦЬ зак. Адрэзаць. Н'а сун' ты рук' пад нож, бо йашче атшчыкну пал'ац. Асіпаўцы Вор. АДЫЛІ прысл. Потым. То хадз'иў да нас патроху, адыл'и зус'им з'н'ик. Чэхі Астр. АДЫМАЛКА, АДЫМАЧКА, АДЫМКА, АТЫМКА ж. Ануча для гаршкоў. У голыйа рук'и чыгун н'е б'ары, ап'ачес'с'а, адымалкай здым'и йаго. Дзетамля Навагр. Ужо адымачка зус'им парваладс'а. Міхайлаўшчына Ашм. Куды гета майа адымка дз'елас'а? Мядзюны Ашм. Дачушка, дастан' атымкайу пател'н'у. Віктосіна Астр. АД'ЯДА м. і ж. Злы чалавек. Йон тол'к'и адйада душы, на л'иха так'и чалав'ек, што адйадайа серца. Шаптуны Іўеўск. АЁРКА ж. Вавёрка. Дз'еп'и айорку злав'ил'и ў л'ес'а. Ятвезь Дзятл. АЖАГІ мн. Качарэжнік. Ваз'м'и з ажагаў качаргу, патаўчы картофл'у. Навасады Вор. АЖАЖУРЫЦЦА зак. Іран. Упіцца. Учора мой Сымон йак ажажурыўс'а, то й с'он'н'а с'п'иц'. Буйкі Дзятл. АЖГІР м. Ёрш. Нашы малыйа прын'есл'и з речк'и ажг'ироў. Кладнікі Іўеўск. АЖЫГАНЕЦ м. Свавольнік. Йих хлоп'ец так'и ажыган'ец, на н'икога н'е зважайа. Альберцін Слон. АЖЭВІСТЫ прым. З рознай прорасцю. Йос'ц' простайа реп'ка, а йос'ц' ажев'истайа с чорным'и паскам'и. Чэхі Астр. АЗ м. Хвароба ўсяго цела. У нашай сус'етк'и аз, ус'о кал'и бал'иц'. Валеўка Навагр. АЗАДНІК м. Заднік. У п'аб'е ў ботах азадн'ик'и ас'ел'и. Біскупцы Лід. АЗГРЫЗЛЫ прым. Бурклівы. С'ц'апан чалав'ек азгрызлы, сам н'е супакойицца и друг'им н'и дас'ц' супакойу. Цяглевічы Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 674 ▶