АКІРАЧЫЦЬ зак. Асядлаць. Таго кан'а н'и ус'ак'и ак'ирачыц', треба с'ила. Сураж Іўеўск. Мой малы дык ак'ирачыц' ровар ды йедз'а саб'е памал'ен'ку. Лелюкі Іўеўск.
АКЛАДА ж. Вокладка. Прын'ас'и ун' туйу кн'ишку с с'ін'ай акладай. Морына Іўеўск.
АКЛАДАЦЬ незак. Біць. Йак ваз'му хлудз'ину, йак стану акладац', то папомн'иш, йак майго слова н'и слухац'. Навасёлкі Лід.
АКЛАДНІЦА ж. Дошка, якая кладзецца па баках воза. Ты мн'е забыўс'а паклас'ц'и на воз акладн'ицу. Лаўрынавічы Свісл.
АКОЛА прысл. Вакол. Акола школк'и б'егайуц' дз'ец'и. Прывалка Гродз.
АКОПЕЦ м. Слупок. За дз'ен' пастав'ил'и вос'им акопшаў на плот. Падбалоцце Зэльв.
АКОРАК м. Абцас. Дачка куп'ила туфл'и на высокум акорку. Забалоцце Кар.
АКРАЗ прысл. Якраз. Геты кас'ц'ум таб'е акраз, йак на таб'е шыл'и. Пагарэлка Кар.
АКРАІНА ж. Край. Н'ешта акрайина м'ес'аца ў туман'е, мус'иц', адл'ига будз'а. Лаўрышава Навагр.
АКРАЮШАК м. Акраец. Йак'и акрайушак смашны, на паспытай. Налібакі Навагр.
АКРОПНЫ прым. Жудасны. Так'ийа был'и акропныйа н'емцы, што н'и расказац', заб'ивал'и дз'ац'ей, пал'ил'и. Станчыняты Смарг.
АКРЫВАНКА ж. Коўдра. Акрыванка майа добрайа, н'ийакаго холаду н'и чуйу ўс'у ноч. Загор'е Кар.
АКРЫЙКА ж. Верх страхі. Уск'ин' на акрыйку трох'и кастрыцы, каб н'и праш'акала. Уршішкі Іўеўск.
АКРЫЛЕЦЬ зак. Вырасці /пра пер'е ў крыллях птушкі/. Дз'ик'ийа качк'и ў канцы л'ета л'ин'айуц', а пакул' акрыл'ейуц', дык хлопцы йих лапайуц' рукам'и. Лакідава Лід.
АКРЭПАЦЦА зак. Выздаравець. Майа бапка была хворайа,
84 👁