Старонка 26
◀ / 674 ▶
АДНАЧАССЕ н. Адначасовасць. С'в'инарк'и и дайарк'и ў адначас'с'е да дн'а идуц' на ф'ерму. Ханявічы Свіол. АДНІМАЧКА ж. Анучка для гаршкоў. Што ты ўзводз'иш л'иха на л'удз'ей, ды ты сама граз'н'ейшайа, чым майа адн'имачка. Старыя Нягневічы Навагр. АДНУЦЬ, АТНУЦЬ прысл. Раз за разам, увесь час. Ад гарачын'и прыходз'илос'а аднуц' п'иц' воду. Лагады Шчуч. Машыны атнуц' идуц', н'и выпускай малых на вул'ицу. Чарлёнка Дзятл. АДОЛЯ ж. Перавага. Йана над Йиванам такуйу адол'у займ'ела, што хоча то й роб'иц', а йон адно маўчыц'. Загор'е Кар. АДОРАК м. Прыараная баразна. На адорку треба пасадз'иц' цыбул'у. Макараўцы Бераст. АДПАДЫ мн. Адкіды. Атпады ад лугу вык'идайуц' на агарот. Каробчыцы Гродз. АДПАЛЯНТАВАЦЬ зак. Адарваць. Дз'е ш ты атпал'антавала ўже кавалак сук'енк'и? Сухая Даліна Гродз. АДПАСЦІ зак. Адпасвіць. Ты ган'и с'он'н'и, а йа ў сыботу за п'аб'е атпасу. Парфёнавічы Маст. АДПАШЧАНЫ дзеепрым. Дагледжаны. Атпашчаныйа гав'ечк'и стал'и тлустыйа. Міцкавічы Смарг. АДПЛАЗАВАНЫ дзеепрым. Абрэзаны для зруба. На хату йдуц' атплазаваныйа б'арв'ен'н'и, круглых ц'ап'ер н'ихто н'и кладз'е. Урцішкі Іўеўск. АДПОЙСАВАЦЬ зак. груб. Пабіць. Во зараз йак атпойсавайу п'аб'е, то адыдз'аш атс'ул'. Каспянева Шчуч. АДПУШЫЦЬ зак. Аблаяць. Ціб'е там мушчыны добра атпушыл'и, бо сам в'инаваты. Лінкунцы Вор. АДПЭНДЗІЦЬ зак. Адпомсціць, адплаціць. Вас'ил' м'ан'е п'ихнуў, йа йаму таксама атпендз'иў. Вутальнікі Шчуч. АДПЯРЫЦЬ зак. груб. Пабіць. Ну й атп'арыла йа свайго хлопца, што зал'ез на П'атра да сус'етк'и ў сат. Бабынічы Слон. АДПЯЯЦЬ зак. перан. Пражыць жыццё. Йа ўжо свайо атп'айаў,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 674 ▶