Старонка 27
◀ / 674 ▶
ц'ап'ер ваша пара. Нача Вор. АДРАЗНІ мн. Боты з адрэзанымі халявамі. Наша маладайа вбула адраз'н'и и паб'егла да мац'ары. Леснікі Лід. АДРАКАЦЬ зак. Адмаўляць. Йон ус'о адракайа, н'и хоча прызнацца, што быў у пал'ицайах. Юравічы Дзятл. АДРАЦЯНЕЦЬ зак. Змерзнуць. Ганка, ты ус'а адрац'ан'ела, л'ез' на п'ечку, пагрейса. Тарасюкі Гродз. АДРАЯВАЦЬ зак. Пражыць райскае жыццё. Што пра паноў гаварыц', йаны адрайавал'и свайо, пап'ил'и нашай крыв'и. Жыжма Іўеўск. АДРЫНАК, АДРЫНЕЦ м. Прыбудова. У адрынак зачын'ил'и ката, бо там зав'ал'ис'а мышы. Варанкі Шчуч. Зав'адз'и ровар на адрын'ац, бо дождж будз'а. Шылавічы Слон. АДРЫНІСКА н. Месца, дзе стаяла адрына. Треба на адрын'иску павыб'ирац' кам'ен'а и пасадз'иц' картофл'у. Багданаўцы Шчуч. АДРЫНУТЫ дзеепрым. Занядбаны. Йон рас'ц'е йак адрынуты ў с'амий, н'и с к'им н'и лагодз'ица. Ханявічы Свісл. АДСТОЯЦЬ зак. Прастаяць доўгі час. Ув'ес' дз'ен' атстойала на станцийи, чакала дачк'и. Міхалішкі Астр. АДСУСЕДЗІЦЬ зак. Пасварыць, аддаліць. Ты ж ус'их добрых л'удз'ей ат с'иб'е атп'ихнуў, ус'их бац'кавых с'аброў ат свайе хаты атсус'едз'иў, йаны м'инайуц' твайу хату. Тулава Зэльв. Тайа Степка свайим йазыком ус'их таварышак ат с'иб'е атсус'едз'ила. Урцішкі Іўеўск. АДСЮЛЯКА прысл. Адсюль. Йаны атс'ул'ака родам, йаго жонка атс'ул'ака, з нашага с'ала. Быкавічы Кар. АДТАРАНЧЫЦЬ зак. Адправіць, адвезці. Зараз аттаранчу на станцыйу, мо траф'иш к аб'еду ў горад. Самаравічы Зэльв. АДТАПУРЧЫЦЬ зак. груб. Далёка аднесці. Чаму ты аттапурчыў аж туды ваду з в'адром? Паронім Слон. АДТОК м. Адсеў, убытак. Атток в'ал'ик'и л'удз'ей у нас, мало хлопцаў у в'осцы, йак пайдуц' у войска, то ўжо дахаты н'а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 674 ▶