Аткул'ачы гетыйа гус'и прышл'и? Сімакава Кар. АДКУПАВАЦЬ зак. Пабіць. Аткупавал'и п'аб'е за дз'ела, то й маўчы. Гаранёны Іўеўск. АДЛАСТАЖЫЦЬ зак. Адрэзаць. Адластажу гетул'к'и хл'еба, а ц'и ты йаго з'йас'и? Казіміраўка Гродз. АДЛУСЦІЦЬ зак. Тое ж. Кап ты мн'е адлус'ц'ила хл'еба, йа б з'йеў шчаўа. Чэхі Астр. АДЛЕТАК м. Прыбудова. Пайду ў адл'етак, крыху паспл'у. Хорашава Навагр. АДЛУЗАЦЬ зак. перан. Пабіць. Адлузаў баш'ка Йвана, ал'е шкадуйучы, адно кап пастрашыц' крыху. Буйкі Дзятл. АДЛУПАСІЦЬ зак. Пабіць. Йак адлупас'ила ката, то бол'ай н'и йдз'е с'уды. Рахавец Навагр. АДЛЮДАК, АДЛЮДНІК м. перан. Дзікун. Вос'ип так'и адл'удак, н'игды ў кампан'у н'а йдз'е, л'удз'ей байицца. Цярэшкі Ваўк. Марыс'ин чалав'ек н'ейк'и адл'удн'ин, н'икол'и н'и пас'адз'иш' з' л'удз'м'и. Касцянева Шчуч. АДМЭНЧЫЦЦА зак. Адпакутаваць. То ты н'и плач, ужо н'и падым'аш мац'ары, йана адм'енчылас'а на гетым с'в'ец'е. Пархімаўцы Бераст. АДМЯНЦІЦЬ зак. перан. Набіць. Адм'ан'ц'и ты йаго добра, кап па чужых садох н'и лаз'иў за йгрушам'и. Дубароўшчына Дзятл. АДМЯЦЕЛІЦЬ зак. Насварыцца. С'ц'епан'ида йак адм'ац'ел'ила свайго чалав'ека, то ўцёк с хаты. Лешчаняты Смарг. АДНАКЛУБЫ прым. Крывы. Ты забыўс'а уже, што ў нас быў аднаклубы вол. Ляйкі Шчуч. АДНАЛІЧНІК м. устар. Аднаасобнік. Аднал'ичн'икаў у нас ужо н'има, ус'е калгас'н'ик'и. Вярэйкі Ваўк. АДНАСКІБОВЕЦ м. Адналямешны плуг. Учора араў аднаск'ибоўцам пол'е пад бул'бу. Сенкяняты Смарг. АДНАЎЛАДОЎШЧЫНА ж. Маёмасць. Шмат у гетаго Базыл'а было аднаўладоўшчыны даўн'ей. Прывалка Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁