Пайшл'и мы да йих на с'в'ажан'ину, а йана п'ачонк'и абудз'ила и падала на стол. Крычнікі Іўеўск. АБУХАВАТЫ прым. Іран. Недасціпны. Мой Ал'аксандра трох'и абухаваты ў математыцы. Валосаўка Навагр. АБУЯЦЬ зак. Адурманіцца /ад паху багуну/. Йак паходзіш па багон'н'ику, дык абуйайаш так, што галава закружыцца. Валеўка Навагр. АБХВАЦІЦЦА зак. Аб'есціся. Йак апхвац'илас'а карова на бураках, дык да в'иш'инара ган'ал'и. Загор'е Кар. АБХІЛІЦЬ зак. Закласці. Майа Ман'а дык апх'ил'ила н'ис спадн'ицы, каб была карац'ейшайа. Лелюкі Іўеўск. АБХОДКА ж. Догляд жывёлы. Во йак крычац' с'в'ин'н'и, треба апхотку раб'иц'. Валынцішкі Вор. АБХРЫСТАЦЦА зак. Забрудзіцца. У ц'аб'е апхрыстаўс'а п'ерад ус'ей кашул'и. Чарнелі Іўеўск. АБЦЕРПЕЦЦА зак. Прывыкнуць, прызвычаіцца. То хац'ела аграномка выйахац', а потым апц'ерп'алас'а и роб'иц' у нас друг'и гот. Уша Кар. АБЦІРКІ мн. Адходы. Аддай апц'ирк'и с'в'ин'ам, хай йадуц'. Кладнікі Іўеўск. АБЦЫБНІЦЬ зак. Іран. Абрэзаць. Во йак апцыбн'иў валасе, н'има за што ўчап'ицца. Навасады Вор. АБЦЯЖКІ мн. Адходы пры трапанні льну. Прын'есла с сушн'и рэзг'ины апц'ашкаў на потс'ц'ил. Вайшнарышкі Астр. АБЦЯЖЫЦЦА зак. Атлуміцца. Ц'ап'ер ужо йа н'и с'п'авайу, бо апц'ажылас'а дз'ец'м'и, то каб управ'ицца хоц' з' йим'и. Ханявічы Свісл. АБЦЯМНЕЦЬ зак. Быць захопленым поцемкамі. У дароз'е мы апц'амн'ел'и, прыйехал'и позна. Данюшава Смарг. АБЧОРА ж. Вулей. Нашы апчоры стайац' у нас у садз'а. Назасёлкі Шчуч. АБЧЫХРЫЖЫЦЬ зак. Іран. Абрэзаць. Ана ўжо чысто свайе косы апчыхрыжыла. Эйсманты Бераст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁