АБСАДОВІЦЦА зак. Асвойчыцца. Нашы дз'ец'и апсадов'ил'ис'а ў вас и гул'айуц' на ганку. Сонічы Гродз.
АБСАЛАШЫЦЬ зак. Абкрасці. Йак так апсплшыл'и, што н'ичога н'и засталос'а. Гуршчына Іўеўск.
АБСАРВАВАЦЬ зак. Абгледзець. Картопл'и добра растуц', учора апсарвавaў, хаш'а каб замаразак н'и ўпаў. Самаравічы Зэльв.
АБСМЫКАНЫ дзеепрым. Абскубаны. У гетаго кан'а хвост каротк'и, н'ек'и апсмыканы. Данілавічы Дзятл.
АБСУДОБІЦЦА зак. Упэцкацца, стаць не падобным да сябе. Апсудоб'исса кал'а с'в'ин'ей за целы дз'ен', што сам с'аб'е н'и пазнайаш. Гожа Гродз.
АБСУЧАСНЕНЫ дзеепрым. Абноўлены. Наша Уша апсучас'н'анайа стала, йос'ц' новы с'в'инарн'ик на тыс'ачы с'в'ин'ей, магаз'ин, в'ал'икайа школа. Уша Кар.
АБСЫЛАЦЬ незак. Пасылаць падарункі. Марыс'ина Вал'а апсылала ўс'у радн'у маладога шоўкам и шэрс'ц'у. Шылавічы Слон.
АБТАТУРЫЦЦА зак. Разгультаіцца. Йих Ван'ка гетак быў аптатурыўс'о, што н'и за што брацца н'и хац'еў. Загор'е Кар.
АБТОРКАЦЬ зак. Абсадзіць. Кал'а хаты апторкала кв'етк'и, хай ц'в'итуц'. Явашыха Іўеўск.
АБТУЛЯНКА, АБХІНОЎКА ж. Вялікая цёплая хустка. Ц'отка апкрыйацца аптул'анкай и идз'е паш'йху, машыны труб'ац', а йана н'ичога н'и чуйа. Івашкаўцы Бераст.
АБТУЛЯЦЦА незак. Накрывацца. Аптул'ал'ис'а пос'ц'илкам'и и было ц'опла спац'. Каробчыцы Гродз.
АБУВАКІ мн., АБУВАНЕ н. Абутак. Треба пачыс'ц'иц' абувак'и и ис'ц'и ў клуп. Кавалі Бераст. Тут на майу нагу н'има абуван'а, пайаду ў горат. Сонічы Гродз.
АБУГОНЯ ж. Участак поля пад пасеў. Гета абугон'а пад бурак'и пойдз'а. Уша Кар.
АБУДЗІЦЬ зак. Падсмажыць, падрыхтаваць да частавання.
93 👁