АБОХАЦЦА зак. Аб'есціся. Аж абохаўс'а, гетак смачна падйеў. Лагады Шчуч. АБПАСЫНКАВАЦЬ зак. Пасынкаваць. Вал'а, идз'и аппасынкуй пам'идоры. Мацевічы Бераст. АБПЛЮХАНЫ дзеепрым. Змочаны дажджом. Тата прышоў дахаты ўс'ен'к'и аппл'уханы. Бўлашы Шчуч. АБРАХАЦЬ незак. Прыбіраць, выконваць абрад над нябожчыкам. Н'абошчыка ў нас абрахайуц' палатном, пакрывайуц' ног'и, кладуц' кв'етк'и. Каробчыцы Гродз. АБРАІЦЬ зак. Параіць. Л'удз'и абрайил'и мн'е добруйу жонку, в'ек буду дз'акавац'. Сімакава Кар. АБРАНЕЦ м. Абраннік. З'ина свайго абранца прыв'езла да бац'коў, будз'а в'ас'ел'л'а. Морына Іўеўск. АБРАСКОШАНЫ дзеепрым. Выдатны, шыкоўны. Сад у саўхоз'а так'и абраскошаны, што хочаш там знойдз'аш. Чэхі Астр. АБРОНЧКА ж. палан. Пярсцёнак. У Ман'и абрончка дарагайа, аж вос'имдз'ис'ат рубл'оў каштуйа. Караняты Астр. АБРОХАЦЦА зак. Забрудзіцца. Йак пайду с'в'ин'ам давац', так ус'ен'ка аброхайус'а. Юбілейная Свісл. АБРЫДЖАЦЦА незак. Сварыцца. Н'и хачу абрыджацца, нават было п с к'им. Сніпаўшчына Ашм. АБРЫДЗІЦЦА зак. Правініцца, аскандаліцца. Абрыдз'иўс'а ты на ўс'о с'ало, паслухай, што пра ц'аб'е л'удз'и кажуц'. Пасушчы Зэльв. АБРЫДНІЦА, АБРЫНДАНІЦА ж. Неахайная жанчына. От абрыдніца, ус'у спадн'ицу абл'апала граз'ойу. Дакудава Лід. Лепш памыйс'а, абрындан'ица ты. Бубны Гродз. АБРЫДНЫ прым. Абрыдлы. С'он'н'а л'йе абрыдны дошч, треба ў хац'а с'адз'ец'. Варанкі Шчуч. АБРЫЦЦА зак. Скінуцца. Наш Йас'ка абрыўс'а с п'ечы, паб'иў галаву, ц'ап'ер хварейа. Міцкавічы Смарг. АБРЭЗКІ мн. Боты без халяваў. Хал'авы абрезал'и, йак шыл'и новыйа боты, а ў абресках ходз'им кал'а хаты. Каробчыцы Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁