за друг'им абл'атал'ис'а. Залесаўшы Навагр.
АБЛЯШАНЫ дзеепрым. Абазначаны. Ун' в'идаш' стрех'и, абл'ашаннйа сонцам, туды и идз'ец'а. Зарой Дзятл.
АБЛЯШЫЦЬ зак. Абазначыць. Ужо на грутках абл'ашыла з'амл'у, то ўжо там можна ўскапваш' л'ешк'и. Гута Дзятл.
АБМАНТАЧЫЦЬ зак. Абкасіць. Абмантачыў м'ин'е сус'ед, на добруйу кап'ицу с'ена было п. Шылавічы Слон.
АБМАТЛАШЫЦЬ зак. Абтрэсці. Учора н'ехта абматлашыў нашу йаблынку. Сімакава Кар.
АБМАЎЛЯЦЬ незак. Абгаворваць. Тарас'иха абмаўл'айа ўс'их, был'а каго. Каробчыцы Гродз.
АБМЕШВАЦЬ незак. Араць перад пасевам. С'он'а абм'ешваў плугам з'амл'у пат пас'еў. Кладнікі Іўеўск.
АБМІРАКА м. і ж. Чалавек, які часта губляе прытомнасць. Йих хлоп'ац часта абм'ирайа, у в'осцы адз'ин так'и абм'ирака. Крывічы Іўеўск.
АБМІШКАВАЦЬ зак. Вышукаць, знайсці. Наша малайа абм'ишкавала пук'ерк'и и ўс'е пайела. Загор'е Кар.
АБМОЎЗЛЫ прым. 1. Слізкі, мокры. Н'ек'их ты грыбоў абмоўзлых прын'ос, аж у рук'и н'и ўз'ац'. Багданаўцы Шчуч. 2. Марудны, павольны. Наш сус'ед абмоўзлы, н'икуды н'е пас'п'ашыц'. Камлічане Іўеўск.
АБМЫЛІЦЬ зак. Абысці, абмінуць. Абмыл'и геты кам'ан', а то плуг'е палом'иш. Гарнастаевічы Свісл.
АБМЭРХНУЦЬ зак. Страпаць. Што за дз'аўчына, нову спадн'ицу уже пас'п'ела абмерхнуш'. Дубароўшчына Дзятл.
АБНАРАВІЦЦА зак. Стрымацца, пачакаць. Абнарав'йо'а ты пас'л'а ап'арацыйи, чаго ты скачаш? Запрудзяны Вор.
АБНАХАБЕЦЬ зак. Зрабіцца нахабным. Н'емцы был'и так абнахаб'ал'и, што ўс'о чысто с хаты заб'ирал'и, а л'удз'ей нашых заб'ивал'и. Ханявічы Свісл.
АБНЯДЗЕЛІЦЬ зак. Прыбраць да нядзелі. Треба йашчэ хус'ц'а палакац', памыц' дз'ац'ей, абн'адз'ел'иц' ус'о ў хац'а. Сімакава Кар.
96 👁