АБКАШЛАЦІЦЦА зак. Асунуцца, пастарэць. Марыл'а маладайа была спраўнайа, ц'ап'ер жыв'е адна, сагнулас'а, апкашлац'илас'а, ц'ашка жыв'ецца йой бес старога. Прывалка Гродз.
АБКІНУЦЦА зак. Накрыцца. Апк'ин'с'а хусткай, бо дождж идз'е. Лаздуны Іўеўск.
АБКОСАК м. Абкос. Др'енна кос'иш, апкоск'и ў ц'аб'е астайуцца. Макараўцы Бераст.
АБЛАПАТАЦЬ зак. іран. Перагаварыць. Гетыйа бабы н'и могуц' адна адну аблапатац'. Дакудава Лід.
АБЛАЧЫНА ж. Воблака. Учора был'и адныйа аблачынны на н'еб'и, а с'он'а н'иводнай аблачынк'и н'има. Альберцін Слон. Памянш. АБЛАЧЫНКА.
АБЛАЧЫСТА прысл. Падобна да воблака. У нас кал'а гарода ц'в'иц'е кал'ина, гетак аблачыста ў б'елайе абв'илас'а. Сімакаўцы Кар.
АБЛЁВУХ м. абразл. Чалавек з вялікімі вушамі. Вун' той абл'евух ужо с'адз'иш кал'а твайе дачк'и. Каты Смарг.
АБЛЕЙМАВАЦЬ, АБЛЕЙЦЬ зак. Аблямаваць. Треба мн'е рукавы ў рубашцы абл'еймавац'. Забалацце Кар. Йа свайму Вас'ил'у йак абл'ейала майтк'и туйу з'иму, дык йашче и ц'ап'ер целыйа. Самаравічы Зэльв.
АБЛЕТАВАНЫ дзеепрым., АБЛЕТКАВЫ прым. Леташні. Абл'етаваны бычок ужо в'ал'ик'и. Цянюкаўшчына Іўеўск. Треба злажыц' абл'еткавыйа дровы ў с'ц'ирту. Грамавічы Шчуч.
АБЛІВАКА ж. Абліваха, адліга. Ув'есну, йак пачынайацца абл'ивака, то машыны н'е праходз'ац' тут. Лелюкі Іўеўск.
АБЛІГАВАЦЬ зак. Апраўдаць, прабачыць. Йон так'и г'ипал', а ты йашче хочаш йаго абл'игавац'. Лямошаўцы Шчуч.
АБЛОЖНІК м. Працяглы дождж. Ц'ап'ер абложн'ик часта праходз'иц', бо ўжо вос'ан'. Сіманы Лід.
АБЛЯПЕШАНЫ дзеепрым. Забруджаны. Твайо пал'ито ззаду абл'ап'ешано граз'ойу. Крышылоўшчына Кар. Ск'идай гетыйа абл'ап'ешаныйа майтк'и, сух'ийа ўскладз'и. Самаравічы Зэльв.
АБЛІТАЦЦА зак. Вылецець на пробу. Майе вул'л'и адз'ин
90 👁