АБЕІ ліч. Абедзве. У Текл'и аб'ейи дз'аўчатк'и так файна прыбраны. Жылі Іўеўск. АБЕЛАП прысл. Абедзвюма лапамі. Малыйа коўзайушша па падлоз'а, шчан'ук коц'ика павал'иш' и аб'елап йаго хватайа. Лукі Кар. АБЕЧКА ж. Складка. Натта к'епско ты хус'ц'инку зав'азала, шмат аб'ечак нараб'ила. Шчанец Шчуч. АБЖАЛІЦЬ зак. Апратэставаць. Гету пастанову суда тата йашче абжал'иц' можа. Пескаўцы Лід. АБЖАРКА ж. Сталовая. Ты ц'ап'ер идз'и ў абжарку, а йа пайеду дахаты. Лелюкі Іўеўск. АБЗАДАЧАНЫ дзеепрым. Прызначаны, накліканы. Ужо был'и абзадачаны ўс'е в'ас'ел'н'ик'и, а бац'к'е наварыл'и, нап'акл'и ус'аго, и раптам маладыйа пасварыл'ис'а, в'ас'ел'о затармаз'илас'о. Загор'е Кар. АБ'ЕХАНЫ дзеепрым. Апушчаны ўніз. Л'ан', у ц'аб'е рубаха абйеханайа на ганав'ицы. Нагародавічы Дзятл. Чаму ў ц'аб'е абйеханайа так хустка з галавы, ты ж з'м'ерз'н'аш. Веракомшчына Дзятл. АБЖЭРГАЦЬ зак. Сесці верхам. Прышоў, абжергаў услон и с'адз'иш' йак пан. Вайшнарышкі Астр. АБІНДЖУРАВАЦЬ, АБІРЫЧЫЦЬ зак. іран. Пастрыгчы. Хто гета ц'аб'е так аб'инджураваў, што гл'адз'еп' брытко? Каняўцы Зэльв. Да нас прыйажджайа пал'икмах'ер, аб'ирычыц' хлопцаў, то на м'ес'ацы два н'и треба ўжо греблам драц' валасы. Лелюкі Іўеўск. АБІНДЗЕЖЫЦЬ зак. груб. Абадраць, сарваць. Ган'и ты йаго ат с'иб'е, йон можа да н'итачк'и аб'индз'ежыц' ц'иб'е. Сямёнава Ваўк. АБКАПАНІЧЫЦЬ зак. Абматычыць. Дайц'а мн'е, ц'отка, свайой капан'ицы, треба апкапан'ичыц' картопл'и ў гародз'е. Дзешкаўцы Свісл. АБКАШАРЫЦЬ зак. Памыць, пачысціць. Хоц' трохо требо с'иб'е апкашарыц', бо такайа чорнайа, йак с'в'атайа з'амл'а. Пярэшкі Ваўк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁