АБШАЛОХАНЫ дзеепрым. Брудны. У йайе дз'еп'и файныйа, а сама апшал'уханайа ходз'иц', и йак йайе мужык ц'ерп'иц'! Кальчычы Навагр.
АБШАМСТАЦЬ зак. Абрэзаць. Стары дагл'едз'аў йаблынк'и, апшамстаў ус'о сухойа гол'л'о. Рыскі Гродз.
АБШАРГАНЫ дзеепрым. Паношаны. Наклаў у л'ес апшаргануйу камзел'ку и добра было. Вароны Шчуч.
АБШАРГАЦЬ зак. Занасіць. М'икола в'ел'м'и апшаргаў свой новы кас'ц'ум, н'и пазнаш', што ув'есну куп'иў. Рагачоўшчына Шчуч.
АБШАРПАНІЦЦА зак. Абадрацца. Апшарпан'илас'а чысто, трасучы йаблык'и. Свіслач Гродз.
АБШАСНУЦЦА зак. Спатыкнуцца. Н'и апшас'н'ис'а, бо там кам'ен'н'е адно. Лінкунцы Вор.
АБШВЭНДАЦЦА зак. Абнасіцца. Апшвендалас'а наша Зос'а и н'ичога новага накладац' н'и хоча. Нізяны Ваўк.
АБШЛЮПАНЫ дзеепрым. Разгублены, няўважлівы. Н'ешта ты ходз'иш так'и апшл'упаны, кажы, што там у ц'аб'е сталас'а? Валеўка Навагр.
АБШТУЧЫНЕНЫ дзеепрым. Закіданы, недагледжаны. Дз'еп'и ў йих был'и ўс'е апштучын'еныйа, мус'иш', так йаны йим патребны был'и. Канвелішкі Вор.
АБШЫВЕНЬ м. Кажух, пацягнуты сукном. Майу так'и ц'оплы апшыв'ен', што н'и зам'ерзну. Мінкавічы Смарг.
АБЫЛЯ-КУДЫ прысл. Куды-небудзь. Абыл'а-куды пайду, каб час забав'иш'. Пескаўцы Лід.
АБЭЙСЦЕ н. Абыходжанне. Ад йайе абейс'ц'а ног'и можна выц'агнуц', н'икол'и н'ичога н'и зварыш', н'и прыгатуйа. Кладнікі Зэльв.
АБЭЙШЧАНЫ дзеепрым. Узяты пад увагу. Кол'а Дабралоз'ин быў абейшчаны мушчынам'и на с'енажац'и, бо йон натта х'итры, станав'иўс'а там, дз'е л'ахчей. Гута Дзятл.
АБЭЛГА ж. Нагавор. Тол'к'и адно ходз'иш' ен на ўс'их абелг'и наводз'иш'. Лагоды Шчуч.
92 👁