схадз'иц' на мог'илк'и. Клінчаны Гродз. На дз'ады задушнуйу в'ачеру спраўл'айуц'. Грандзічы Гродз.
ЗАДЭЧЫЦЬ зак. Запраторыць. Дз'е ты хусту задечыла? Ан'ийак н'и магу знайс'ц'и. Роткавічы Смарг.
ЗАДЭКА м. і ж. неадабр. Задавака. Так'и задека ў йих сын, у каго йон тол'к'и ўдаўс'а. Рудзішкі Смарг.
ЗАЕДЗІ мн. Болькі на губах. У майго хлопчыка зайедз'и на губах апс'ел'и, н'и можа аткрыц' роп'ика. Жупраны Ашм.
ЗАЁННО прысл. Агульна, заадно. У нас в'илк'и на гной с сус'едам зайенно. Шылавічы Слон.
ЗАЁГЛІЦЬ зак. Замазаць, пазатыкаць. Пакул' ус'е с'ц'ены зайогл'ила, то й ц'омно стало. Шылавічы Слон.
ЗАЁРЗАНЫ дзеепрым. неадабр. Змучаны, стомлены. Бап'ка йдз'е зайорзаны з работы, йак гусак. Дубінка Гродз.
ЗАЁХАЦЦА зак. Задыхацца, стаміцца. Ой, йак ты зайохаўс'а, чаго ты гетак б'ех? Дакудава Лід.
ЗАЁХЛІЦЦА зак. неадабр. Забрудзіцца. Гл'ан', йак твайо дз'иц'а зайохл'илас'а. Кайшоўка Кар.
ЗАЖАТАК м. Першы сноп. Учора пачал'и жац', зажатак прын'ес'л'и ў хату. Мікелеўшчына Маст.
ЗАЖМЕНІЦЬ зак. Натрудзіць сярпом руку ў час жніва. Натто руку зажм'ен'ила, йак жыто жала. Саленікі Кар.
ЗАЖУРАВІНЕЦЬ зак. Пакрыцца журавінамі. Казала Марыл'а, ужо ўс'о балота зажурав'ин'ало, пойдз'ам заўтра, то наб'арем. Урцішкі Іўеўск.
ЗАЗДРОНЫ прым. Імклівы да чаго-н. Стары Йас' в'ел'м'и заздроны на добры садок, дагл'адайа йаго. Хількі Бераст.
ЗАЗІМІНЫ мн. Першыя халады. На заз'им'ины ц'агайам на гарышча йаблык'и, закрывайам радз'ушкам'и, саломай. Міцкавічы Смарг.
ЗАЗІМІСТЫ прым. Пахудзеўшы за зіму. На нашу карову страшна гл'ануц', зус'им заз'им'истайа стала, л'едва ног'и ц'агайа. Шылавічы Слон.
ЗАЗІМКАВАТЫ прым. Які баіцца холаду. Йак'и ты заз'имкава-
82 👁