дз'ап'ук будз'е ўжо жан'ишца. Хамічы Зэльв.
ЗАГЭЗЛЫ прым. Завялы. На йаблын'и н'ек'ийа заг'езлыйа л'исты, суш такайа. Буцілы Лід.
ЗАДАВАЛЁНЫ дзеепрым. Узрадаваны. Дз'ац'ка быў задавал'оны пачастункам. Гуршчына Іўеўск.
ЗАДАВА м. і ж. Задавака. Вун' пайшла задавало, йак прыйехала, н'и с к'им гаварыц' н'и хоча. Данілавічы Свісл.
ЗАДАРОЖАНЫ дзеепрым. Здарожаны. Тата прыйехаў ус'ен'к'и задарожаны, хай атпачын'а. Навасады Вор.
ЗАДАРЭМНА прысл. Без платы, задарма. Задарэмно йон таб'е н'и будз'а раб'иц'. Шылавічы Слон.
ЗАДАТНЫ прым. Удалы. Задатны ў йих хлоп'ац, што хочаш, зроб'иц'. Забалацце Кар. Задатнайе парас'о куп'иў, так йес'ц' и рас'ц'е добра. Асіпаўцы Вор.
ЗАДАЎГІ прым. Даўгаваты. Задаўг'ийа ў ц'аб'е ф'иранк'и, трэба адрэзац'. Макараўцы Бераст.
ЗАДЗЕШАВА прысл. Танна. Задз'ешава ты аддаў свайго барана, рубл'оў двацац' мог уз'ац'. Міжэвічы Слон.
ЗАДЗЮБАНЫ прым., перан. Брудны. Стары с'адз'иц' нат чыгуном бул'вы так'и задз'убаны, адно вочы бл'ишчац'. Шылавічы Слон.
ЗАДЛУЖОВАЦЬ незак. Баранаваць поле пасля першага ворыва. У п'ершым раз'е задлужоўвайуц', а ў друг'и раз жыта с'ейуц'. Сонічы Гродз.
ЗАДЛЯЦЦА зак. Затрымацца. Йа н'и задл'аўсо, мам'антал'но в'арнуўсо дадому. Цярэшкі Ваўк.
ЗАДРЫМУЧАНЫ дзеепрым. Зарослы. Там п'ашка прайс'ц'и, ув'ес' б'ераг задрымучаны кустоўйем. Доневічы Іўеўск.
ЗАДРЫНДАНЫ дзеепрым. зневаж. Забруджаны. В'ечно задрынданайа ходз'иц' гета Зос'а. Кальчычы Кар.
ЗАДРЭНЧЫЦЬ зак. Парашыць, пажадаць. Бац'ка задрэнчыў, каб адно выйахац' у горад з дому. Уша Кар.
ЗАДУШНЫ прым. Жалобны, хаўтурны. На задушны дз'ен' трэба
77 👁