ЗАГАРЭЛЬЧАЦЬ зак. Загарэць. Так загарэл'чала на бураках, аж аблаз'іла скура. Каробчыцы Гродз.
ЗАГЕЛЗАЦЬ зак. Закілзаць. Заг'елзай кан'а, каб н'и пан'ос з ус'их чатырох. Турэц Кар.
ЗАГІЖЭНЕНЫ дзеепрым. Недагледжаны. У йаго ў стайн'и быў адз'ин кон', и той заг'ижен'аны. Еўлашы Шчуч.
ЗАГІЖЭЦЬ зак. Зазлаваць. Чаго ты так заг'ижела, аж зачырван'елас'а ўс'а. Вавёрка Лід.
ЗАГЛУШ ж. Глуш. Кыл'и мы ў заглушы кал'а л'есу, а п'ап'ер п'ерас'ал'іл'ис'а ў с'ало. Нача Вор.
ЗАГЛЫША м. і ж. Сквапны чалавек. Мой сус'ед заглыша н'и дай бог йак'и, ус'о йаму мала. Сімакава Кар.
ЗАГЛЮЗНУЦЬ зак. Сапсавацца. Сала, мабыц', загл'узла, бо было мала прасол'ана. Кракотка Слон.
ЗАГНЕМБІЦЦА зак. Замарыцца. Хоп'иш', жанк'и, уже загнемб'ил'ис'а, так роб'ачы, треба атпачыц'. Негрымава Навагр.
ЗАГНЮШВАЦЬ незак. Прыгнятаць, прыніжаць. У вайну н'емцы загн'ушвал'и нас да с'м'ерц'и, ал'е ж и фашыстам дасталос'а, кал'и пагнал'и йих, йак сабак. Уша Кар.
ЗАГНЯЧАЦЬ незак. Загортваць жар у печы. Загн'ачай у п'ечы и треба ўжо йс'ц'и раб'иш'. Дубна Маст.
ЗАГОНКА ж. Зацужванне звера. Пачынай загонку, заган'ай воўка. Сонічы Гродз.
ЗАГОЎЗАНЫ дзеепрым. Забруджаны. Йа ш п'аб'е ў чысто адз'ела, а ты ўжо зноў загоўзаны. Шчарбавічы Маст.
ЗАГРАБЕННЫ прым. Саматканы. Гэта заграб'еннайа сук'енка добрайа да работы. Бярозаўка Лід.
ЗАГРАНЫ прым. Аплоднены. Кладз'и пат курыцу заграныйа йайк'и, н'и загранайе йайцо н'и кладз'и, куран'а н'и выйдз'а. Рудня Свісл.
ЗАГУМЕНКА ж. Сцежка каля гумнаў. В'адз'и кан'а па загум'енцы, бл'ижей будз'а. Лелюкі Іўеўск.
ЗАГУМЕННЫ прым. Такі, які жыве за вёскай. Той загум'енны
84 👁