Старонка 147
◀ / 674 ▶
ЗАВОНЯ ж. Сажалка. Мы на завон'и б'ал'изну палошчам. Прывалка Гродз. ЗАВОРГВАЦЬ незак. Нарываць. Ступ'ен' праб'иў на шкло, так натто заворгвайа. Макараўцы Бераст. ЗАВУЗЛІЦЬ зак. Завязаць вузлом. Тата ў м'ех наклаў игруш, завуз'л'иў и пан'ос да бабы. Урпішкі Іўеўск. ЗАВЫЛІЧАЦЬ незак. Галасіць. Ал'е ж Ганна и завыл'ичала па дацце, аш тут было чуваць'. Некрашы Іўеўск. ЗАВЭНДАЦЦА зак. Запрапавацца, стаміцца. Мама за дз'ен' зус'им завендалас'а, нават в'ачэрац' н'и захац'ела. Варанькі Шчуч. ЗАВЯДЗЁНКА ж. Звычай. Гету йих зав'адз'онку, кап вып'иц', йа выв'ала, н'и будуц' у м'ан'е паварочвацца з бут'ел'кай. Турэц Кар. ЗАВЯДОМІЦЬ зак. Паведаміць. Зав'адом'иў брат аб в'ас'ел'л'и, кап кан'ечн'а был'и. Каробчыцы Гродз. ЗАГА ж. Пякотка. М'ан'е натто зага п'аче, треба да доктара схадз'иц'. Багданаўцы Шчуч. ЗАГАЛАМОЎЖАНЫ дзеепрым. Вызублены. Майа с'ак'ера зус'им загаламоўжана, треба наварыц' у куз'н'и. Поразава Свісл. ЗАГАМАВАЦЬ зак. Прытармазіць. Н'и мог йон загамавац' машыну, так'ийа калдобы, а йон пре йак шал'оны. Заляшаны Ваўк. Заняць, запоўніць. Ал'е ж и л'удз'ей у магаз'ин'е, загамавал'и дз'в'еры, н'и ул'есц'и. Лагады Шчуч. ЗАГАНКА ж. Загадка. С'он'н'а нам у школ'е загадвал'и в'ел'м'и ц'икавыйа заганк'и. Грамавічы Шчуч. ЗАГАНУЦЬ зак. Зажадаць. Йак загануў, то хоц' з н'еба дастан' йаму тых кн'ижак. Дарагабушка Зэльв. ЗАГАПІЦЦА зак. Зазявацца. Пагаварыла м'ин'утку з Вол'кай и загап'илас'а, н'и бачыла, кал'и стары мой пайшоў дахаты. Шчарбавічы Маст. ЗАГАРОДДЗЕ н. Дарога за агародамі. За загароддз'ем у нас ужо калгаснайе пол'е. Кошчыцы Шчуч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 674 ▶