Старонка 151
◀ / 674 ▶
ты, йашче н'и так халадно, а ты м'ерзн'еш. Бірулічы Гродз. ЗАЗІПАНЫ прым. Запыханы, змораны. Майа ўнучка заз'ипанайа прыб'егла ў хату и адразу на п'еч. Мацвееўцы Ваўк. ЗАЗНАЙЦЫ прым. Сябелюбівы. У йих с'амый ўс'е так'ийа зазнайцыйа, бо бап'ка зазнайцы. Сямёнава Ваўк. ЗАЗРОНІЦА ж. Скнара. От ужо зазрон'ица, у самой йагад завал'ис'а, а таб'е н'и дас'ц'. Васілевічы Слон. ЗАЗРОНЫ прым. Хцівы. Геты малы н'и быў бы то зазроны, набраў поўны рот сун'иц, л'едва лыгнуў. Галаўнічы Гродз. ЗАЙВАНЕЦ м. Печыва з мукі, маку і яблыкаў. У нас п'акуц' зайванцы, мак п'и йаблык'и ў ц'еста кладуц' и загортвайуц'. Каробчыцы Гродз. ЗАЙДЗЁНЫ прым. Сярдзіты, суровы. У нашай Гал'и мужык натта зайдз'оны. Раклевічы Дзятл. ЗАЙЦЭ мн. Верхні сноп аўса ў мэндліку. Ав'ос у к'итк'и в'ажуц', адз'ин сноп в'ерхн'и став'ац' зайце. Прывалка Гродз. ЗАКАБЫРЗДАЦЦА зак. неадабр. Спатыкнушша. Малойа ц'ал'а йашче н'адужайе, закабырздайашша и ўпадз'е. Вароны Бераст. ЗАКАКАРЭЧАЦЬ зак. неадабр. Заганарышша. Дз'ац'ка Патап закакаречаў и н'е гл'адз'иц' н'и на кога. Варанкі Шчуч. ЗАКАЛБАТАНЫ прым. Заклапочаны. Мац'и в'ел'м'и закалбатанайа, ус'о думайа аб Вас'ил'у. Марцьянаўцы Ваўк. ЗАКАЛЁНЫ прым. 1. Заядлы, злосны. Ал'ена закал'онайа баптыстка, л'удз'ей нашых н'и л'уб'иц'. Малая Воля Дзятл. 2. Здаровы. Мой Валера закал'оны, н'и марозу, н'и холаду н'и байицца. Міхалкі Свісл. ЗАКАМАРАК, ЗАКАРМАК м. Адгароджаны ў сенцах закутак. У нас закамарак адгароджаны ў с'ен'ах. Касцянева Шчуч. Пастав'іл'и куфар у закармак, хоц' там пахн'а тухл'инай. Тэлькаўшчына Іўеўск. ЗАКАМАРАЧАК м. Патайное месца. Грошы схавала ў самым закамарачку, и то знайшоў! Першамайск Шчуч. ЗАКАНДРЭЧЫЦЬ зак. груб. Забіць, замучыць. Што тут за дз'и-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 674 ▶