ЖЫЖОМКА ж. Балотца. У жыжомцы вада п'оплайа, можна ног'и памыц'. Гуршчына Іўеўск.
ЖЫЛА ж. Паласа сенажаці. Целы ранак на жыл'а кас'иў, наша дз'алка на жыл'и. Бабіна Гродз.
ЖЫЛЛЕ-ПАЖЫЛЛЕ н. Усё цела. Н'ешта бал'иц' ус'о жыл'л'е-пажыл'л'е, мус'иц', прастыў н'едз'а. Залесаўцы Навагр.
ЖЫМ м. Макуха. Жым добра каров'а запарвац' с' с'ечкай, добра йес'ц'. Налібакі Навагр.
ЖЫМРЫЦЬ незак. Есці. Цал'утк'и дз'ен', йак пароб'иц' ус'о, то й жымрыц', дз'ива што тоўстайа. Залесаўцы Навагр.
ЖЫРБУЛЬ м. Перавясла. Самому з'в'азала тужей жырбул'ом, прыц'иснула добра. Гольні Бераст.
ЖЫРВОТА м. і ж. Непераборлівы ў ядзе чалавек. Йа майу мала клопату, каб накарм'иц' ус'их, так'ийа ўс'е ў м'ан'е жырвоты, што дам, то й з'йадз'ац', добра йадуц', б'ез разбору. Сонічы Гродз.
ЖЫТНЁЎКА ж. Пітво з жытняй мукі. Жытн'оўка добрайа выйшла, на парадз'ины кумоў пачастуйам жытн'оўкай. Каробчыцы Гродз.
ЖЫЦЕЙНЫ прым. Практычны, запаслівы. Вас'ил' наш жыц'ейны чалав'ек, у йаго ўс'аго йос'ц', ус'аго хапайа. Ягадлава Смарг.
ЖЫЦЦЕЙШЫ прым. Неабходны. Треба с'п'арша раб'иц' жыц'ц'ейшуйу работу, а тойе потым зроб'им. Збляны Лід.
ЖЫЧКІ мн. Спрадзеныя і пафарбаваныя шарсцяныя ніткі. У м'ан'е тканы пойас с свайих жычак. Каробчыцы Гродз.
ЖЫЧКОВЫ прым. Ярка-чырвоны. У пойас'а утканыйа жычковыйа н'иц'и, йак ткал'и дываны, то н'ек'и жычковы пас утканы быў. Геранёны Іўеўск.
ЖЫЧНЫ прым. Прыгожы. На маладом быў жычны кас'ц'ум. Цяглевічы Зэльв.
ЖЭГЕРЫ мн. Падстаўка для сушкі сена. Раск'ин' бул'боўн'ік на жег'еры, хай сохн'а. Масцяны Астр.
ЖЭКНУЦЬ зак. Іран. Сказаць, выказацца. У нас Ваўц'ахов'и чыха йак жекнула на сабран'и пра п' йан'иц, то ўс'е й пайехал'и са с'м'еху. Валынцішкі Вор.
85 👁