жужму на потс'ц'ил. Догі Шчуч. Жужмо гал'л'а прын'ос дадому на патпал. Загор'е Кар.
ЖУРАЛО н. Крыніца, ручай. У л'ес'е н'едал'ока ц'аче журало, и смагу можна прагнац'. Савані Свісл.
ЖУРАВА ж. Бераг рэчкі, дзе мыюць бялізну. Пойдз'м на жураву мыц' ворк'и. Касцянева Шчуч.
ЖУРБОЦІЦЦА незак. Клапаціцца. Дз'ец'и н'и чым н'и журбоц'ил'ис'а, ув'ес' клопат на бац'ках быў, ус'аго йим хапала. Міцкавічы Смарг.
ЖУРКА м. 1. Бацян. На луз'е ходз'иц' журка, лов'иц' жап. Догі Шчуч. 2. Страва са свіной крыві. На аб'ед вам зварыла журку, пайас'ц'е журк'и. Гадзілуны Астр.
ЖУХІ прым. Глухі /без акон/. Жух'и бок хаты ў нас з агароду, жухайа с'ц'ана завуц', кал'и ў с'ц'ан'е н'има вок'ен. Вострава Слон.
ЖУЧКОВЫ прым. Цёмна-чырвоны. Жучковы кас'ц'ум саб'е пашыла, и сукн'а ў дачк'и жучкова. Гаранцы Вор.
ЖЫВАПАСАГ м. Пасаг жывёлай. У жывапасаг мн'е бац'ка аж дз'в'е каровы даў. Прывалка Гродз.
ЖЫВЕЦ м. Лён-сырэц. Гэты л'он жыв'ец, н'еапрацаваны йашчэ. Залесаўцы Навагр.
ЖЫГАЛА н. Лом. Жыгала л'ажыц' у с'енцах, прын'ас'и жыгала, треба лод абаб'иц'. Коцькі Дзятл.
ЖЫГУТКА ж. Крапіва. Так уз'алас'а жыгутка рас'ц'и кал'а нашых гародаў, н'и прайс'ц'и. Варняны Астр.
ЖЫТКА прысл. Хутка. Во йак жытка паб'егла, а казала, што ног'и бал'ац'. Біцеўцы Шчуч.
ЖЫТКАВАЦЬ незак. Гнуцца, выгінацца. Адас' ум'ейа жыткавац', йаго н'и злов'иш. Біцеўцы Шчуч.
ЖЫТКІ прым. Гнуткі, рухавы. Ну й жытк'и твой хлоп'ац, л'едва за йим упраўл'алас'а пас'п'авац'. Заполле Лід.
ЖЫЖАЛЬ м. Попел. Кавал' выбраў жыжал' з горану, кал'и угол' згарэў, астаўс'а жыжал'. Касцянева Шчуч.
85 👁