Старонка 144
◀ / 674 ▶
ЖЭРАЎЛО н. Дымаход. Жераўло трэба пачыс'ц'иц', бо сопух'и много. Макараўцы Бераст. З ЗААЛАДЗІЦЬ зак. Пакрыць грудамі замёрзлай гразі. Йак даў мароз, зааладз'ила дарогу, н'и прайехац'. Сонічы Гродз. ЗААСЯНЕЛЫ прым. Познаасенні. З заас'ан'елай атавы па добрай пагодз'е можна добрыйа вазе два с'ена прыв'ес'ц'и. Міжэвічы Слон. ЗАБАБОНСКІ прым. Забабонны. От, н'а слухай ты гетыйа забабонск'ийа каск'и. Пераганцы Вор. ЗАБАБУЛА м. і ж. зневаж. Абібок. У Зос'и мужык так'и заб'абула, йакога с'в'ет н'и бачыў, ал'е ж н'екал'и воз'м'ецца за розум. Данілавічы Дзятл. ЗАБАЖЭННЁ н. Частаванне ў сувязі з заканчэннем пабудовы хаты. Тато, у нас заўтра будз'е забажен'о, прыхоц'ц'а да нас на забажен'о. Казіміраўка Гродз. ЗАБАЛЯВАЦЬ зак. Іран. Захварэць. Наш тата забал'аваў, у пол'а н'и пайшоў, н'и пагнаў каровы, бо н'адужы. Раклевічы Дзятл. ЗАБАРВОВЕЦЬ, ЗАБАРВЕЦЬ зак. Заружавець. Падымайс'а, сынок, ужо забарвов'аў ранак. Шылавічы Слон. Ужо в'ишн'и забарв'ел'и, хутко пас'п'ейуц'. Нагорнікі Дзятл. ЗАБАТНЯК м. Руплівы чалавек. М'икола то забатн'ак, пра ўс'о клапоц'ицца, а жонка йаго так саб'е. Прывалка Гродз. ЗАБАХ прысл. Нечакана. Тут забах гос'п'и прыйехал'и, забах и дачка найехала. Міжэвічы Слон. ЗАБІБУЛІНА м. і ж. зневаж. Гультай. Авой, йана тол'к'и ўстала, гета заб'ибул'ина, кал'и ўс'е з работы йдуц'. Гарадзечна Навагр. ЗАБІБУЛЬСКІ прысл. Пагардліва. Л'ан', йак йон да нас ус'их став'ицца так заб'ибул'ск'и. Дубна Маст. ЗАБЛУКАЦЦА зак. Зайсці выпадкова. Заблукаўс'а да нас у ноч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 674 ▶