дамоўн'ик, ал'е йаго н'ихто н'и бачыц'. Догі Шчуч.
ДАН м. Дождж. Дану доўго н'и было, то ўс'о пасохло. Цел'якоўшчына Іўеўск.
ДАНЦО н. перан. Накрыўка. Ваз'м'и данцо, накрый дз'ажу. Стукалы Маст.
ДАПАДКОВЫ прым. Слабы, нядужы. Йадз'в'ин'а в'ек была дапатковайа, н'има дз'ива, што пам'ерла так скора. Сялец Смарг.
ДАРЖНІК м. Адгароджанае месца каля хлява. Удз'ен' карову ў даржн'ик заган'айам. Мір Кар.
ДАРЫВА н. Удача, шчасце. Таб'е каб дарыва само ў рук'и б'егла, н'ийакай затлумы знац' н'и хочаш. Масілавічы Слон.
ДАРЫЎЧА прысл. Урыўкамі. Мой стары гета ўс'о зраб'іў дарыўча в'ечарам'и. Янканцы Ашм.
ДАСАДЗІНЫ мн. Заканчэнне пасадкі бульбы. Ну, дз'акуй вам, што прышл'и на дасадз'ины к нам с'он'н'а, то ўс'о скончыл'и. Сакольнікі Свісл.
ДАСТАВІЦЦА зак. З'явіцца. Наша баба дастав'ила 'а на в'ас'ел'л'е, в'ел'м'и йайе прас'ил'и прыйс'ц'и. Бершты Шчуч.
ДАСТАРЧАЦЬ незак. Дакучаць. Гета малайа свайой баб'е добра дастарчайа. Кукалкі Ваўк.
ДАСЦІПАЛКА ж. Дручок. Вал'ера наш трох'и л'ануйацца вучыцца, кап стайаў нат каркам з дас'ц'ипалкай, то можа й вучыўс'а б л'епш. Грама' чы Шчуч.
ДАСЭНІ мн., ДАСЭНТ м. Узоры. Мароз дасен'и намал'аваў на вокнах. Каробчыцы Гродз. У Ткачовага Йас'а файны дасент тас'омк'и на сарочцы. Паташня Іўеўск.
ДАТАЛЯВАЦЬ зак. Дагадзіць. У гетай с'ам'йи ц'ашка датал'авац', каб ус'о было добра. Градаўшчына Астр.
ДАТАЧЫЦЦА зак. Дакрануцца. Тол'к'и хац'еў датачыцца да ц'аб'е, а ты аз'ирнуўс'а. Руда Яварская Дзятл.
ДАТВАРАЦЬ незак. Сваволіць. Што дз'ец'и тол'к'и н'и датварал'и, йаг бац'к'и пайехал'и. Вярэйкі Ваўк.
ДАТЫКАЛЬНІ, ДАТЫКІЧЫ мн. Ніткі, абрэзаныя на кроснах пас
77 👁