дварэ, куды ты пойдз'аш? Чырвонае Сяло Зэльв.
ДАЙМАН м. Розум. Жыв'еш ты свайим дайманам, н'икога слухаш н'и хочаш, то гл'адз'и, каб н'и памыл'ишша. Галімшчына Іўеўск.
ДАЙМОМ прысл. Прагна, залпам. Л'итар вады даймом вып'иў пас'л'а работы. Мілявічы Маст.
ДАКАЛОТКІ мн. Заканчэнне абіўкі лёну. Дакалотк'и йак зроб'им, сходз'им памыйамс'а на воз'ара. Вілэйшы Свісл.
ДАКАНЦОЎВАЦЬ незак. Заканчваць. Бац'ка даканцоўвайа кас'иц' свайу дз'алку. Купіск Навагр.
ДАКАЦЕПАЦЬ зак. Дабрацца, дайсці. Дз'ед Базыл' л'едз' да лаз'н'и дакац'епаў. Міхалкі Свісл.
ДАЛАВАЦЬ незак.Валіць, рубіць лес. Ужо мало чаго далаваш у нас л'есу, ус'ей павыс'акал'и. Ханявічы Свісл.
ДАЛАВІНА ж. Каляіна. Далав'ины колам'и прарезаны, машынам'и пароб'л'аны далав'ины. Прывалка Гродз.
ДАЛБАНЫ дзеепрым. Выдаўблены. Ран'ей н'и было рамачных вул'л'аў, а далбаныйа был'и, далбаныйа вул'л'и называл'иса борц'и. Каробчыцы Гродз.
ДАЛІКАТАР м. Ганарысты чалавек. Йеўчын сын так'и дал'икатар, з йим н'и загаворыш па душы. Прывалка Гродз.
ДАЛІПАН мад.сл. Далібог. Дал'ипан, йана воз'м'а вас на кватеру, адно папытайц'а. Талачына Смарг.
ДАЛЬНАЗОРАЦ м. Дальназоркі чалавек. Мой сын дал'назорап урадз'ийс'а, з добрым'и гачам'и. Морына Іўеўск.
ДАЛЯГАЦЬ незак. Трывожыць, непакоіць. Можа таб'е што дал'агайа, бо каб н'и дал'агала, то н'и стагнаў бы. Пагараны Гродз.
ДАМАВАЦЬ незак. Знаходзіцца дома. Гел'а ўс'о дамуйа, ус'у работу па дому роб'иц'. Кальчычы Кар.
ДАМОЗГЛЫ прым. Разумны. Наш настаўн'ик так'и дамозглы, што ўс'е да йаго йдуц' за парадай. Ясенавіца Ваўк.
ДАМОЎНІК м. Дамавік. Бабул'а казала, што ў хатах жыв'е
83 👁