Старонка 127
◀ / 674 ▶
ля ткання. Астал'ис'а доўг'ийа датыкал'н'и, йашче можна м'ашк'е йим'и шыц'. Мір Кар. Датык'ичы треба абрезац', кончыла датыкац'. Бершты Шчуч. ДАЎБАВАТЫ прым. Дурнаваты. Старейшы йих сын натта даб'итны, а м'еншы даўбаваты. Доўгае Шчуч. ДАЎБЯНІЦА ж. устар. Выдаўбленая з дрэва труна. Дл'а м'илога труну роб'ац', дл'а м'ан'е даўб'ан'ицу. З песні. Верцялішкі Гродз. ДАЎГАПЯЛІСТЫ прым. Высокі. У Ман'и брат натта даўгап'ал'исты. Ятаўтавічы Іўеўск. ДАЎГАХВОСТКА ж. Сарока. Ун' на плоц'е с'адз'иц' даўгахвостка, круц'иц' хвастом. Пагарэлка Кар. ДАЎГУН м. Вужака. С'он'н'а йа даўгуна спалохалас'а ў л'ес'а, йак выпаўз на п'ен'. Дубароўшчына Дзятл. ДАЎЖА, ДАЎЖНЯ ж. Дошчачка, якой закрываюць уваход у вулей. Треба пайс'ц'и даўжой закрыц' вул'ай. Бершты Шчуч. Ужо на даўжн'и паказал'ис'а п'ершыйа пчолы. Шчанец Шчуч. ДАЎЗЁРНЫ, ДАЎЗЁРАЗНЫ прым. Вельмі доўгі. У нас даўз'орны чварак пабудавал'и пат с'в'ин'ин'ац. Мсцібава Ваўк. Л'етам йак'и даўз'оразны дз'ен'. Алекшыцы Бераст. ДАФАКТОВЫ прым. Хваравіты. Накладай што ц'апл'ейша, каб н'и захвареў, ты ш так'и ў м'ан'е дафактовы хлоп'ац. Новы Двор Свісл. ДАФАРЭНЦЫЯ ж. Клопат. От нараб'ил'и сваты нам дафарэнцыйи. Блеканы Астр. ДАФІЛЯДА ж. Дэманстрацыя. Мы с старым был'и разам на даф'ил'адз'е. Уша Кар. ДАХОЖЫ прым. Цікаўны. Дахожаму дз'ац'ку дал'и знац', каб н'и л'ез, куды н'и треба. Раганічы Шчуч. ДАХОЎКА ж. Дошка для пакрыцця страхі. Прыв'ез'л'и дахоўк'и, будз'ам стреху крыц' у хл'ав'е. Рагозніца Маст. ДАЦІКАВАЦЬ зак. Даглядзець. Хв'адос дац'икаваў, што йаго Ганка хадз'ила да мац'и, в'ел'м'и рад быў. Зарудаўе Маст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 674 ▶