Генадзь Цыхун

Генадзь Цыхун
Поўнае імя: Цыхун Генадзь Апанасавіч
Год народзінаў: 1936
Год смерці: 2024
Асноўная мова работ: Беларуская
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1936 у вёсцы Кунцаўшчына Гродзенскага раёна. Беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1982). Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1958. У 1958—59 і з 1963 працаваў у Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (з 1990 загадчык аддзела). Даследаваў тыпалогію славянскіх моў і іх сувязі, моўныя саюзы, гаворкі Палесся, беларускую этымалогію і гісторыю беларускай мовазнаўчай славістыкі. Аўтар манаграфій «Сінтаксіс займеннікавых клітык у паўднёваславянскіх мовах» (1968), «Тыпалагічныя праблемы балканаславянскага моўнага арэалу» (1981), дакладаў на міжнародных з'ездах славістаў, артыкулаў пра беларуска-паўднёваславянскія і беларуска-балтыйскія сувязі і інш. Сааўтар «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» і «Тураўскага слоўніка». Памёр 18 кастрычніка 2024 года.