ПЯРЭЧКА ж. 1. Гл. папярэчка. Бульба на пярэчках вырасла добрая. 2. Спінка ложка. Павесь адзежу акуратна на пярэчку за шкафам. РАЗРАБІЦЦА зак. Распаўнець. Стала спакойна жыць, дык разрабілася, што ні пазнаць. РАКАЧА прысл. Ракам, сагнуўшыся. Як пастаіш цэлы дзень у ягадах ракача, дык назаўтра ісьці ў іх ні захочыш. РАПЯРЦІЦЦА незак., НАРАПЯРЦІЦЦА зак. Збірацца пайсці, паехаць куды-н. Я ўчора рапярцілася ў горат, ды ня вышла. Пакуль я зьбегала ў лаўку, сын нарапярціўся ўжо ісьці на двор. РАПЯРЦІЦЬ незак., НАРАПЯРЦІЦЬ зак. Вучыць, як паступаць; настаўляць, павучаць. Дзяцей трэба пастаянна рапярціць, бо самі ня тоя будуць рабіць. Так нарапярціла сваю дачку, што цяпер яна ведая, дзе што рабіць і як сказаць. РАСЬПІРЫНДЗІЦЬ зак. Разбалбатаць. Пакуль я прыехала дамоў, дык сусетка расьпірындзіла, што я езьдзіла ў бальніцу. РЫСКА ж. Кошка з жоўтай, чорнай і белай поўсцю. СМУРОДНІК м. Чорныя парэчкі (ягады і кусты). СПАЗРЫЦЬ зак. Скеміць. Я адразу спазрыў, што калёсы маглі праехаць толька ў гэтай прагаліня. СПАНАТРЫЦЬ зак. 1. Выведаць. Як гэта бабка спанатрыла, што ў нас госьці? 2. Панадзіцца. Наша карова спанатрыла заварачваць у лубін. СТЫКАЦЦА незак. Быць, знаходзіцца. Які ім зь яе толк, калі яна дома ні стыкаіцца, усё ў рабоця. СХУДНУЦЬ зак. Гл. зьвясьнець. Так схудла наша дзяўчына, што ні пазнаць. СЬЦЕНЬ м. 1. Цень. Як сьцень ад ігрушы зойдзя да лазьні, дык скора ўжо восім часоў вечара. 2. перан. Пра вельмі худога чалавека. Да чаго ты наперажывалася. Адзін проста сьцень, а ні дзяўчына. СЬЦЮЦЮРЫЦЦА зак. Скурчыцца (ад холаду). Ідзі адзень пальто, а то сьцюцюрылася і стаіць. ТРЫСЬЦЕНЬНІК м. Трысцень. Доўна прыставілі трысьценьнік да хаты, толькі німа сілы да ладу давясьці. УВАРВАЦЬ зак. Уцячы, збегчы. Пакуль я акруцілася туды-сюды, дык дзіця ўварвала з двара. УЗЬЮДЗІЦЦА зак. Усхадзіцца, раз'юшыцца. Узь-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁