АПХВЭ'НДАЦЬ зак. Апырскадь, абліць. Апхвэндала пальто, цяпер трэба чысьціць. Hi апхвэндай малаком сьцяну.
АСКРАБА'НКА ж. Вымова. Назаўтра я доў дзяцьку аскрабанку за тоя, што ўмішаўся ў нашу сварку.
АСТРА'ШЫЦЦА зак. Перастаць баяцца, асвоіцца. Каровы ўжо астрашыліся i праз двор ідуць спакойна.
БАРБУ'ХА ж. Божая кароўка. Барбуха, барбуха, га~ рэлая бруха! Ці пень ці калода? Якая заўтра пагода? Як дош, дык сядзі, як пагода — ляці! (Дзідячая гаданка аб пагодзе.) БАХ выкл. Далоў, на падлогу (y размове з дзецьмі). Ну-ну, ідзі бах, ідзі пагуляй.
БУРАКІ' мн. Боршч. К дзеню я пастаўлю ў печ буракоў.
БУРДЗЁЛКА ж. Пярэсна. Бурдзёлкі растуць у маладым альхоўніку.
БУ'ХАЦЬ зак. Надрыўна кашляць. Цэлую ноч бухаў тата, a раніцай не мох падняцца: балела галава.
ВО'БУЙ м. Гл. абуваньня. Дзяцей поўная хата, adнаго вобую трэба вун сколька.
ВО 'ДЗІДЗЕ прысл. Вось, вот. Водзідзе ш ляжыць дошка, а ты забыўся, чаго шукаіш.
ВЫ 'МКНУЦЦА зак. Прагаварыцца. Кап я ня вымкнулася npa Лазаўцы [веска], дык ніхто ня ведаў бы, куды паедзім на каляды.
ГАИДАМА'ЧЫЦЬ незак., ПРАГАЙДАМА'ЧЫЦЬ зак. Марнатравіць, траціць без патрэбы. Ня трэба гайдамачыць грошы, яны ўсягды спатрэбяцца. Можна npaгайдамачыць усё дабро, a посьля што рабіць?
ГАРАХВЯ'НІШЧА н. 1. Поле, дзе рос гарох. Кароў пасуць на гарахвянішчы. 2. Гарохавая салома. Гарохабмалацілі, гарахвянішча злажылі ў стох.
ГНАЁУКА i ГНАЯ7УКА ж. Адна з дзвюх шырокіх дошак, якія закладваюцца па баках калёс (калі возяць гной, пясок, гліну). Прынясі, дзеткі, гнаёўку, ля лазьні ляжыць. Трэба ш схадзіць да Паўлюка na гнаяўкі.
ГРА'БА ж. Канава. Даўней як разьліецца граба, дык пат самую хату вада патходзя. Па ваду мы хадзілі да грабы: там бый калодзісь.
ГРАЦКО'УЯ н. 1. Поле, дзе расла грэчка. Сягоньня атпасьцілі кароў на грацкоўі. 2. Грэчневая салома. Грацкоўя можна злажыць i ў стажок
Дадатковыя словы
бухаць, вобуй, грацкоуя
4 👁