копы можно паднясьці, а далыиыя — повалаким прыцягнуць. ПО'ВЯСКА ж. Тонкая жардзінка, з дапамогай якой прымацоўваецца ў саламянай страсе рад саломы. Трэба будзя насекчы новых повяскаў, бо тыя са старой страхі саўсім ні гадзяцца. ПО'КАТ: ПОКАТКАЛЕС. Камплект колаў. Трэба купляць новы покат калёс, бо гэтыя правщъ ужо німа рашчоту. ПОРТ м. Трут (спаленая льняная тканіна). Порт ад грэсьва загараяцца лепш, як губа, але яго насіць у кішэні горай, бо ён трэцца. ПО 'СПАЛ прысл. Побач, каля. Яго дзялка ў гэтум годзі поспал з нашаю. ПРЫКУСНЬР прым. Тонкі, гнуткі, які добра прыстае, пякуча б'е. Вазьмі гэты дубец, ён добро гнецца — будзя прыкусны. Коп пуга была прыкусная, трэба кончык тонкі рабіць. ПРЫЧО'ЛАК м. Неширокая стрэшка (часцей з дошак) перад шчытом будынка. Бяс прычолка дошч залівау бы сьцяну i ў вокна зацякало п. ПУК м. Кветаножка цыбулі. Цыбуля як пойдзя ў пуке, то добрых галовак ні будзя. ПУСТАК м. Пустацелы блок з цэменту (невялікіх памераў). С пустакоў хаты раней ні рабілі, а толькі хлявэ, ці адрынкі. ПУСТАПА'САМ прысл. Без пастуха, без нагляду. Восянью, як атавы пакосяць, мы каровы ні пасём, а пускаям за Неман пустапасам. ПУХА ж. Частка яйца, запоўненая паветрам. Пуха ў яйцы заўсюды ў таўсьцейшум канцы, але бывая нават з боку яйца. ПЭФКАЛО м., ж. Капун, капуха. Ён такое пэркало,' што ні ў адной рабоці ні пасьпяшаяцца. ПЯРЭ'ДАЙКА ж. Ялаўка. Колькі там ад яе малака?! Яна ш пярэдайка. РАЗБАЛЭ'ХТАЦЦА зак. Расслабіцца, раскалывацца. Сьпіцы ў заднюм калясе саўсім разбалэхталіся. Ці даедзям да места? РАД: ПАШЛА7 КІШКАРАДО'М. Хутка перадалася, панеслася (пра вестку, паведамленне). Я ні ўсьпела ёй сказаць, як пошла кішка радом — назаўтра ижо исё сяло ведало
Дадатковыя словы
повалакйм, чолак, эхтац
2 👁