Старонка 71
◀ / 289 ▶
ГУКАЦЬ незак. Быць у перыядзе цечкі (пра свінней). Наша сьвіня мусіць усхадзілася гукаць, бо нешто есьці ні бярэ. ГЭТТА, ГЭТТАКА прысл. Тут, тутака. Навесну тут пасадзім картоплю, а гэтта трэба будзя зрабіць грады. ДАРОГА ж. Развод у піле. Бясь сьпіцыяльнаго ключа дарогу ў разаку разьвясьці цяшко. ДАЦЬ МАХНІДРАЛА. Кінуцца наўцёкі. Яны пабаяліся, каб ні зарабіць па вушах, і такого махнідрала далі, што і сабакі ні дагналі б. ДАЦЬ ЧАПАЛАСУ. Даць дыхту. Чаму ты ні глядзеў кароў, што ўвесь канец аўса стапталі? Дасьць табе бацько чапаласу. ДЗЕЛЯСПЁР м. Назва рыбы. Да вайны часто можно было злавіць велькую рыбу — дзялясьпёра, цытру ці марского гялба, а цяпер яны вельмі рэтко пападаюцца. ДЗЁШКІ выкл. Ужываецца для заахвочвання барана, бычка біцца рагамі (галавою). ДЗЯНЯШНІ прым. Дзённы. Ты і дзяняшняё малако пастаў у пограп, бо цяпер гэдак горачо, што да вечара скісьня. ДРАНКА ж. Бабка (страва з дранай бульбы). На пліце дранка добрая ні палучаяцца. Яе лепш тушыць у глінянум гаршку ў печы. ДРАПКАЧЭ мн. Махры ў ручніку, звітыя ў вяровачкі. ЖАБІНЫ НАЧОЎКІ мн. Гл. лупок. ЖАЛАПАЦЦА незак. Гарлапаніць. Чаго ты на ўсё полё жалапаясься, падыдзі бліжай і скажы! ЖАЛКА. Шкада. Гэтыя клёпкі жалко пускаць на цэбар, з іх добрая бочачка будзя. ЖМЕНЬКА: НА ЖМЕНЬКІ. Спосаб уборкі збажыны, калі кожная нажатая жменя рассцілаецца для поўнага высыхання. На жменькі мы жалі, як пагода сырая, або вельмі травяністая салома. ЖУЙКА ж. Жвачка. Авечкі, гэдаксамо як і каровы, як палягуць — жуйку жуюць. Пажованая страва. Што? Цябе, як дзіця малоё, жуйкамі карміць, ці што? ЗАБЭРСАЦЦА незак. Заблытацца. Клубок зваліўсё с паліцы і забэрсаліся ніткі. ЗАБЭРСАЦЬ зак. Заблытаць. Асьцярожно навівай ніткі, каб ні забэрсала маток.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶