НЯХЛЮ 'ЙКА ж. Няўклюда. Няхлюйка, прыбярыся трохі, на цябе ж нельга глядзець, ідзі хоць аамыйся, ня бойся вады.
ПАДВО'ДЗІЦЬ незак. Выводзіць, выцягваць гук, добра спяваць. Зіна была на вяселлі, яна ж вельмі хораша падводзіць.
ПАДСВІНА'КА ж. Падсвінак. Купілі ў Марфы дваіх падсвінак, столькі грошай убухилі.
ПАКРЬГШКА ж. Накідка. Яшчэ Галя Мішава калісьці выеафтавала пакрышкі на падушкі i на вокна фіранкі.
ПАРЫГАЦЕ'ЦЬ зак. Пакіпець. Вот яшчэ трошачкі парыгаціць, дойдзе i можна вымаць.
ПАСТО'ЯЛКА ж. Вяршок. Ліцо спаліла каровы naсучы, пастоялкаю змазалі.
ПАТРАША'НКА ж. Вантрабянка. Яшчэ трохі есь naтрашанкі, нядаўна закалолі сьвіню.
ПАХО'ЛАК м. экспр. Служка, слуга. Што я табе naхолак які, ці што, што ты на мяне крычыш.
ПЕРАЧУ'ХЛІЦЬ зак. Зрабіць што-н. неахайна. А яна ж ня глядзіць: перачухліць, перахрысьціць гэтыя грады i носіцца гады да вечара.
ПІСУТА ж. 1. Шрам на деле. Г эта ж бацька так пугаю апаясаў па нагах, што яшчэ пісугі асталіся. 2. Рыска ад карандаша. Што ты навадзіла некіх пісугаў, спорціла ўсё.
ПРАНЦАВА'ТЫ прым. Нягодны, дрэнны. От пранцаваты ж чалавек, ніякага з ім зладу німа, хіба ж можна нармальнаму чалавеку жыць c такім.
ПУ'ШКІ мн. Суставы пальцаў. Так моцна пушкамі выцялася аб вядро, аж рука зайшлася.
ПЫ 'ШКА ж. Мёрзлая, перазімаваўшая на полі бульбіна. У вайну зьбіралі пышкі на полі вясною, пяклі скавароднікі, елі ва ўсю.
ПЯРЭ'БІРКА ж. Саматканая посцілка. Выткала дзьве пярэбіркі: адна норная з зялёным, а другая вішнёвая з чорным.
РАДО'УКА ж. Жанчына, якая любіць хадзіць па хатах. Ужэ пайшла ў абход радоўка гэтая, як зыдзе з paніцы, чуць у печы ўспея выпаліць, да вечара ня сышчаш, затое ўсе новасьці ў яе.
РЫ 'ЖАМЯ 'СА. Мяса без тлушчу. Адно рыжа мяса, сала саўсім мала
Дадатковыя словы
анка, гацец, пахолак, радоука, убухйлі
28 👁