H. Ц. Кажура 3 ЛЕКСІШ в.
ГОЛЬЧЫЧЫСЛУЦКАГАРАЁНАВёска Гольчычы знаходзіцца ў 15 км ад Слуцка. Найбольш яркімі асаблівасцямі гаворкі з'яўляюцца: наяўнасць моцнага якання (будзя, ня дай бог, пабудзьця тут), наяўнасць канчатка -a ў назоўным склоне множнага ліку назоўнікаў ніякага роду (парасята, цялята), дысімілятыўная мяккасць зычных (есьці, посьля, сьвет, сьмешна, сьпІца), наяўнасць чаргавання зычных ц—ч (цялесьнікі—чалесьнікі, цыкацца—чыкацца) i інш. Параўнальна нешматлікія адрозненні ў галіне лексікі. 3 ліку найбольш цікавых можна прывесці наступныя слоны, не зафіксаваныя ў «Беларуска-рускім слоўніку» (1962).
АБА'ПАЛАК прысл. Абапал. Бывала пасядуць абапалак, з аднаго боку i з другога, ды яшчэ ззаду, кожнаму трэба даць есьці, a дзе узяць?
АБАПІНА'НКА ж. Вялікая хустка, якой накрываюцца ў дарозе ў халоднае ці мокрае надвор'е. Холадна ж вельма сёння. Вазьмі абапінанку ў дарогу — цяплей будзя ехаць.
АБІРЬГЧЫЦЬ зак. Коратка падстрыгчы, абрэзаць. ён заснуў i спаў, а я абірычыў, як захацеў, пад гаршчок, самому сьмешна стала.
АБНЯХА'ЯЦЦА зак. Апусціцца. Гэта ж так абняхаялася я, нічога рабіць не хочацца, нічога мяне ня радуе.
АБША'Р м. Некалькі сельскагаспадарчых будынкаў пад адным дахам. У вайну усё пагарэла, сатлела, адны галавешкі асталіся. Тут цэлы абшар стаяў: i хлеў, i стопка, i падпавець, i другія прыбудоўкі,— прышлося занава адбудоўвацца.
АГЛЯ'ДЗІНЫ мн. Агледзіны. Мірон зруп прадае, учора прыяжджалі на аглядзіны, мабыць, нічога ня вышла, дорага просіць, завярнуў вялікую цану, праўда ж, i зруп новянькі, да ŭ столькі труда ўложана
Дадатковыя словы
зяўляюцца, надворе, яхаяц, інанка
23 👁