ПОЛЬКА-СМЕХ; ПОЛЬКА-ХАСЭ' або ПОЛЬКА-ХУ'СЯ. Чаму хасэ, то я не ведаю, раней называл! полькахуся, а чаму — хто яго ведае. Роепы Кап. ПОТАМ м. Паром. На Яна з дзерава саб'юць порам, дзёрна нарэжуць, накладуцъ i па рацэ едуць, агня накладуць. Палессе Віл. ПО'СТАВАЦЬ незак. Пасціць. Перед калядамі поставалі шэеьць нядзель. Плябаня Маладз. ПО'СТАЦЕЛАК м. Кавалак нязжатага поля, постаці. Бывала, постацелак астаецца, дзіця пад сноп пакладзеш i дажынаеш. Саланая Валож. ПРАБАЧАНО' прысл. Даравальна. Старому прабачано пытацца. Путчына Дзярж. ПРАВА'ДЫ толькі мн. Назва рэлігійнага свята вадохрышча (6 студзеня) у католікаў. Першаі Валож. ПРАГЛЯ'ТЫ гирым. Пракляты, ненавісны. Праглятые фашисты, штук с трыццаць приехала ixt калі ні боле. У сё бралі i зь ежи i з адзежы. Адны адойдуць — другіе.. Сырмеж Мядз. ПРАКЛЫНА'ЦЬ незак. Праклінаць. Сваю долю праклынала. Сакаўшчына Валож. ПРЬГВЕН м. Сенцы. Балашы Мядз. ПРЫГАФАК, ПРЫГАФАЧАК м. Падгарэлая бульба. Рум Валож. ПРЬІМА'КА м. Прымак. Не любіць мужчина, як так називаюць яго,— примака. Рум Валож* ПРЫПЛА'Ч м. Галашэнне па нябожчыку. Цынцавічы Віл. ПРЫЧАЛАВЕ'ЧЫЦЦА зак. Прыбрацца, умыцца, прычасацца. Трэба ужо причалавечыцца. Хутар Чэрв. ПУНКТ м. Страфа, куплет песні. Харошая песьня, далікатная, на пяць пунктаў. ёсьць песьняў гэтых, айай, мара! Сакаўшчына Валож. ПЭ'ЛЕХ м. Пушок, поўсць. Пачакай, i твае вылезуць [валасы], што не будзе пэлеху. Негарэлае Дзярж. ПЯКЕ'ЛЬНЩА ж. Халадэча. Хоць прывязець моху, а то такая пякельніца била. Каракулічы Мядз. ПЯСТО'ТА ж. Спешчаны, збадаеаны чалавек. Гэта ужо такая пястота нейкая, твая дзеўка. Рогава Мін. ПЯСЦРЦЬ незак. Песціць, балаваць. / пясцщь дужа нягодна жэншчину. Бывае, i с пястоты разыйдуцца. Калачы Лаг. ПЯТРА' ж. Пятроўская песня. Сакаўшчына Валож
Дадатковыя словы
поставаць, правады, прьімака, сабюць, хўся
4 👁