Ных іілытоў або каля 20 глейн (гл.). Згадзіўся лаўку загнаць. Юрава Смал. ЛА'ВАЧНЫ прым. Куплены ў краме. Зварыла кісель красны, лавачны. Рум Валож. ЛАГУ'Н м. Калядная гульня-карагод. На каляду лагун гулялі. Роспы Кап. ЛА'ДНЕ прысл. Даволі многа, парадкам, многа. Яна за мяне ладне старэйшая, але харошая яшчэ. Сакаўшчына Валож. ЛАПАЦЕ'НЬ ж., м. Асоба, якая многа лапоча i маніць. Яна манюка тая, лапацень. Калачы Лаг. ЛА'УНІК м. Плытагон. У лаўнікі ішліs плыты ганялі. На Паліку бралі, i да Барысава. Студзёнка Барыс. ЛАХУ'ДРЫЦА ж. Неахайная, апушчаная жанчына. Лахудрыца йна, больш нічога. Мацеева Лаг. ЛЕ'ЗНЫ прым. Адзінокі, без пары. Усе хмарачкі да ŭ na парачкі, адна хмарачка лёзна. (3 восеньскай песні.) Рум Валож. ЛІ'НЬНІШЧА н. Скура вужа. Хто знойдзе ліньнішча, забірае дахаты; кідаюць у стопку, каб мышы не елі бульбу, бо вужы ядзяць мышэй, то яны баяцца. Рум Валож. ЛГПАУКА ж. Выдзеўбаная цыліндрычная бочка з ліпы (да 2 м вышыні). Вяшэўка Бярэз. ЛО'ТРА м., ж. Гультай (гультайка). Гультай, лотра, до нічэго. Палессе Віл. ЛОХ м. Лог, аблога, запушчаная, неараная зямля. Былі рэзакі як луох дзёрці трэба. Палессе Віл. ЛУ'БКА ж. Круглы кошык, сплецены з саломы i лазы. Балашы Мядз. ЛУЧЫ 'НКА ж. Назва народнага бытавога танца. Роспы Кап. ЛЮБА'ВА ж. Нятлустае свіное мяса. Маладзёж ганяецца цяпер больш за любавай, за любавенькім,— от кумпячок, лапатка, а тлустага, сала не хоча, дай любавае. Сакаўшчына Валож. ЛЮБЯ' прысл. Да спадобы. Любя яму заяўлённе — зробіць, а не любя — кінець. Каракулічы Мядз. ЛЮ 'ШКА ж. Юшка (у печы). Рум Валож. ЛЯДА'ШЧЫ прым. Ледзяны, дужа халодны. Лядашча зада. Хутар Чэрв. ЛЯЖЭЯ' ж. Папярочная палка-ворчык у сасе, да якой прымацоўваюцца аглоблі. Пярэчная палка ляжэя
Дадатковыя словы
лаунік, лезны, лубка, палікў
4 👁