Жывое слова (1978). І. Я. Яшкін, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
УСТУПНародная (дыялектная) лексіка, яе багацце, сінанімічная разнастайнасць з кожным годам становяцца ў айчынным мовазнаустве прадметам больш дэталёвай рэгістрацыі i больш глыбокага вывучэння. Лексічныя матэрыялы шырока выкарыстоўваюцца разнастайнымі даследчыкамі ў іх працах пра Беларусь, пра ўзаемадзеянне беларусаў з іншымі народамі. Тэхнічны прагрэс, хуткае развіццё эканомікі i культуры прыводзяць у нябыт старую рэчаіснасць. Успаміны аб ёй захаваліся толькі ў памяці старэйшага пакалення. Таму выяўляць семантыку традыцыйнай лексікі робіцца ўсё цяжэй i цяжэй. Змяняецда лексічны склад, адбываецца пераасэнсаванне старых слоў, фарміраванне новай моўнай сістэмы. Так, слова лагун заднёная з двух бакоў бочка або кадушка з накрыўкай збоку' стала абазначаць бітон для малака на ферме (Любанскі раён), a страхой сталі называць на тэрыторыі ўсёй рэспублікі толькі капёж у шыфернай ці дынкавай крышы i г. д. У дадзенай кнізе, як i ў трох папярэдніх («3 народнага слоўніка»— 1975, «Народнае слова»— 1976, «Народная лексіка» — 1977), падаюцца падборкі традыцыйнай лексікі, якія запісаны ў сучасных гаворках розных раёнаў Беларусь Пераважную болынасць складаюць малавядомыя ці зусім невядомыя народныя тэрміны, назвы з розных галін старых мясцовых заняткаў, разнастайных адносін паміж людзьмі, рэшткі старажытнага светаўспрымання. Упершыню даецца лексіка народнай харэаграфіі. Мясцовыя словы i прыклады да іх пададзены ў фанетычным запісе графічнымі сродкамі беларускага літаратурнага пісьма i ўпарадкаваны па алфавіту. Ba ўсіх загалоўных словах адзначан націск. Дадаткова ўведзен з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лагўн
17 👁
 ◀  / 289  ▶