М. Я. Грынолат МАТЗРЫЯЛЫДАСЛ0ЎН1КАМШСКАЙВОВЛАСЦІСлоўнікавы матэрыял, які змешчаны ў гэтай падборцы, збіраўся ў фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях на працягу 1945—1976 гг. Вывучэнне любой этнаіфафічнай з'явы немагчыма без фіксацыі адпаведнай народнай тэрміналогіі. Гэта ў значнай меры вызначыла характар сабранай лексікі. У пераважнай большасці яна звязана з рознымі з'явамі i прадметамі матэрыяльнай i духоўнай культуры народа, яго звычаямі i абрадамі, вуснапаэтычнай творчасцю, харэаграфіяй. Прынятыя скарачэнні назваў раёнаў Барыс.— Барысаўскі; Валож.— Валожынскі; Віл.— Вілейскі; Дзярж.— Дзяржынекі, Кап.— Капыльскі; Круп.— Крупскі; Крыв.— б. Крывіцкі; Kyp.— б. Kypaнецкі; Лаг.— Лагойскі; Люб.— Любанскі; Маладз.— Маладзечанскі; Мін.— Мінскі; Мядз.— Мядзельскі; Пух.— Пухавіцкі; Смал.— Смалявідкі; Старад.— Старадарожскі; Стаўб.— Стаўоцоўскі; Чэрв.— Чзрвеньскі. АБ прыназ. Каля, прыблізна. Кілометраў аб шэсцьдзесят да Барысава будзець. Калачы Лаг. АБЛЕ'КАВАЦЬ незак. Выцвітаць, страчваць колер. Наш настольнік рысаваны зусім аблекаваў. Балашы Мядз. АБРА'ДЗЕНЫ прым. Народжаны. Яна абрадзена с-пад Смаргоню. Цынцавічы Віл. АБРЫВА'ЦЦА незак. Разбурацца, асыпацца. Абрылася, нет каму ўігравіць [пра калодзеж]. Сяляткі Мядз. АГЛО'БА, ГЛО'БА ж. Гарызантальная жэрдка ў азяродзе. Палессе Віл., Лускава Лаг. АГУ'ЛЬНЯ прысл. Агульна, разам, супольна. Яны ў нас згадзіліся агульня [хату будаваць]. На тэй хаця мы. іх згадзілі. Сырмеж Мядз
Дадатковыя словы
аблекаваць, абрадзены, аглоба, глоба, грынблат, зявамі, зявы, стаўбцоўскі
7 👁