КЭ'ЛЬЗА ж. Цуглі. Дасі коню кэлъзу, а потом горы. КЭ'ПКА ж. Пячурка, невялікая ніша ў печы. Ступіў ногою ў кэпку i залез на печ. КЭ'ШКА ж. Вельмі стары падасінавік. Ну й кэшкэй мнэго на Рачку. ЛА'НКА ж. Постаць, паласа, якую займае адна жняя. Моя дохна за водзін дзень прогнала пяцъ ланок. ЛЫСУ'ХА ж. Неўрадлівая пясчаная глеба. Лысуха — гола мэсціна, пэсок. МАЧЫ 'НА ж. Каліва, маласць. I я б хоцела мачынку солэмкі [саломы] узяці. МЭНЦГЛКА ж. Мянташка. Пошоў косіці, а менцілку забыў. МЭ'ЛЬКОЦЕНЬ м. экспр. Вельмі неўгамонны чалавек. Но й i мэлькоцень ты, Гарцем. НАХА 'БЩА ж. Назола. Вуй якая нахабіца, колі ты од мэне одчэпісса. ОКЭ'ЖАЦІ зак. Ачнуцца, ачуняць. Ужэ окэжаў сякотико. ОГПНА'ЧКА ж. Вялікая суконная хустка. Вэльмі ж холодно сёгоння, трэ опіничку наложыці. ОПЭ'УЗІНЫ мн. Апоўзіны. Ідзі да зсечы дзве бэрозкі на опэўзіны. ПОЗОЛЬНІ'ЦІ зак. Адбяліць шчолакам палотны, бялізну. Пэрэд святом трэба позольніці гарункі da paдзюжки ПОМЭ'Т м. Дзірван; абложная зямля. На тым помэці, што коло крошанкі, нічого не выросце. ПО 'СВІСТ м. Пуга. Пожэнёш коровы да посвіста ні забудзь узяці. ПО 'ЦЕСЬ ж. Прасніца. У вэчоры, бало, собэруцца жонкі з поцесямі i прадут лён. ПРО'СКОУКА ж. Просвіра. ПЭ'ИСА ж. Дзявочая каса. Во, якіе пэйсы поодгодоўecui нашы дзеўкі. ПЭРЭ'ЧАНОК м. Ахапак. Вязку сена трэба класці пэрэчанкамі. РАТА'Й м. Араты. Хутко ўжэ ратай прыедзе. РЫ 'НДЗАЦІ незак. Дурэць, гарэзаваць. Hi рындзуй, а то вунь скэлькі пылу нагнаў. РЭ'ЙЗА ж. экспр. Назола. Гэбы тая рэйза піліш мэне, колі ты одчэпісса, колі ты дасі мне спокой? Мусіт, ужэ до могілы будзеш грызці
Дадатковыя словы
кэльза, кэпка, ланка, огпначка, опэузіны, опінйчку, роскоука, рындзўй, тая>рэйза, тйко
2 👁