Янко даўганосы, а Міхась удаўся па мацеры, бо лапаносы. ЛАПІНА ж. Латка на адзенні; кавалак тканіны. У яго не рубашка, а адны лапіны. Вазьмі лапіну і вытры стол. ЛАТАШКА ж. Лотаць. Вясною на балоце много латашкі, аж жоўто. ЛЮБЯК м. Мяса без тлушчу. Калі зварыш мясо, ён выбірае только любяк, а дзе яго набярэшся. ЛЮХТА ж. Дымавы ход у грубцы. Муляр паставіў печку на тры люхты, павінно цёпло быць. МАЙНАЧЫЦЬ незак. Гаварыць абы-што, без толку. Майначыць светам, а талковаго слова ад яго не пачуеш ніколі. МАННАРКА ж. Кароткае на кудзелі мужчынскае паліто. Без маннаркі на таком холадзе здубянець можно. МАЦЁРА ж. Свінаматка. Мацёра праз мяжу не пералезе — цыцкі па зямлі валочацца. МЫЗА ж. Пыса. У каровы на мызе балячкі. НАМЭДРЫКІ мн. Шляя. Парваліся намэдрыкі, пазвязвай хоць шнурком. НАСТРАПАЛІЦЬ зак. Падвучыць, падбухторыць. Цімох настрапаліць, а Паўлюк брэша як сабака. НЕЗГРАБОЦЁ н. Нязграбны чалавек. Гэто незграбоцё вечно расхвошча што-небудзь. НЕМАРАСЦЬ ж. Псіхічнае расстройства, выкліканае моцным жаданнем дасягнуць чаго-н., зайздрасцю і інш. Як убачыць у каго што новаё, дак пнецца сама купіць, аж яе немарасць бярэ. НІЧАЛЬНІЦЫ мн. Ніты. Збіраюся ткаць, парабіла нічальніцы. НЮХАЎКА ж. абразл. Нос. Маўчы, а то як дам ў нюхаўку. ПАДБІЦЁ н. Падкладка ў вопратцы. Палажыў каптан на печы, а ў ім падбіцё згарэло. ПАДНЯБЕНЁ н. Скляпенне ў печы. Паднябенё ў печы патрэскаласё. ПАЛОЙКА ж. Жменя льновалакна. Натрапала чатэры палойкі лёну. ПАЛОЎНЯ ж. Гаспадарчая пабудова для складвання мякіны. У хаце горачо, дак я заваліўся ў палоўні і выспаўся добро.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁